Вы тут

У Гродзенскай вобласці паліклінікі працягнуць аказваць планавую дапамогу


У паліклініках Гродзенскай вобласці працягваецца аказанне планавай дапамогі і адсутнічае неабходнасць увядзення дадатковых абмежаванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


У рэгіёне адзначаецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння колькасці зваротаў пацыентаў (як дзяцей, так і дарослых) у медустановы з нагоды вострых рэспіраторных інфекцый. На мінулым тыдні, у параўнанні з пазамінулым, зарэгістравана зніжэнне паказчыкаў захваральнасці на ВРВ на 3,9 %.

Таму паліклінікі працягваюць аказваць планавую дапамогу. Можна запісацца на планавы прыём да профільных спецыялістаў — анколага, афтальмолага, неўролага і іншых. Захаваны і прыём урачоў агульнай практыкі, якія таксама навучаны і аказваюць дапамогу па сумежных спецыяльнасцях.

У поўным аб'ёме вядзецца прыём і ў жаночых кансультацыях. Пры гэтым цяжарныя жанчыны змогуць атрымаць кансультацыю ўрача-акушэра-гінеколага і па тэлефоне. Медыцынская дапамога пажылым людзям максімальна арыентавана на яе аказанне па месцы жыхарства. З гэтай мэтай арганізавана выпіска рэцэптаў тэрмінам да шасці месяцаў, а таксама выпіска рэцэптаў на лекі за поўны кошт па тэлефоне.

Працуюць кол-цэнтры, дзе пацыенты могуць атрымаць інфармацыю аб арганізацыі кансультацыйнай дапамогі ў паліклініцы. Тут жа можна атрымаць інфармацыю аб запісе на адтэрмінаваную кансультацыю — пасля нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі.

У Гродзенскай вобласці працягваецца аказанне медыцынскай адпамогі ў стацыянарах дзецям, цяжарным жанчынам, пацыентам з анкалагічнымі і гематалагічнымі хваробамі. Захавана аказанне кардыяхірургічнай дапамогі, правядзенне медыка-сацыяльнай экспертызы і іншых відаў спецыялізаванай дапамогі. Пры гэтым перад шпіталізацыяй пацыенты абавязаны прайсці тэсціраванне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі.

Ва ўсіх паліклініках, у тым ліку дзіцячых, арганізаваны асобны ўваход для пацыентаў з павышанай тэмпературай, праводзіцца тэрмаметрыя.

4 снежня стала вядома, што ў мінскіх паліклініках прыпыняюць аказанне планавай медыцынскай дапамогі. Гэта звязана з COVІD-19. Адпаведны загад № 632 выдаў камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Гэта значыць, што з панядзелка адменены талоны, якія датычацца планавай дапамогі.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: medvestnik.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?