Вы тут

Тэтрапак пачнуць перапрацоўваць у Беларусі


Гэтую шматслойную ўпакоўку ў якасці другаснага рэсурсу раней было немагчыма выкарыстаць, таму ў яе быў адзіны шлях — пахаванне на палігоне ЦКА.


Усе мы як спажыўцы, напэўна, не раз куплялі сокі і кісламалочныя напоі ў кардоннай упакоўцы: зручна захоўваць, зручна карыстацца — асноўныя перавагі ў выбары прадуктаў у тэтрапаку. А ці шмат разоў мы задумваліся над тым, што адбываецца з пустой каробкай далей, пасля таго, як напой мы ўжо выкарысталі? І калі палімерныя пакункі, кантэйнеры з-пад ежы, пластыкавыя бутэлечкі ад мыйных сродкаў можна перапрацаваць (інакш выкарыстаць у якасці другаснай сыравіны), то тэтрапак як шматслойная ўпакоўка для гэтага не падыходзіла. Таму накіроўвалася адразу на палігоны цвёрдых камунальных адходаў. Але ў хуткім часе сітуацыя павінна выправіцца.

Як расказаў міністр ЖКГ Андрэй ХМЕЛЬ, новая вытворчасць па выкарыстанні тэтрапака і іншай цэлюлозазмяшчальнай упакоўкі з'явіцца ў Мінскай вобласці на базе Пухавіцкай кардоннай фабрыкі. Увесці ў эксплуатацыю аб'ект плануецца ў першым квартале 2021 года. А пакуль што смеццесартавальныя заводы назапашваюць гэтую ўпакоўку для далейшай яе перапрацоўкі ў якасці другаснай сыравіны.

Вольга АНУФРЫЕВА

Прэв’ю: rsbor-msk.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?