Вы тут

Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” катэгорыя 6–9 гадоў



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” катэгорыя 6–9 гадоў

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, пераважна высокі мастацкі ўзровень прац нашых удзельнікаў моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў. Пасля працяглых абмеркаванняў і прагляду амаль 880-ці дасланых нам чытанняў экспертным журы і аргкамітэтам былі агучаны вынікі конкурсу.

Запрашаем азнаёміцца з конкурснымі выступамі пераможцаў у катэгорыі 6–9 гадоў, у якой прынялі ўдзел каля 160 работ.

1 месца – Рудэнка Аляксандра, казка “Пра дзеда i ўнука” (ДУА “Махоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” Магілёўскага раёна).

2 месца – Сашко Станіслаў, верш “Дасціпны певень” (ДУА “Азярцоўская сярэдняя школа” Мінскага раёна).

3 месца – Кулік Вікторыя, урывак з верша “Цудоўная знаходка” (ДУА “Сярэдняя школа № 34 г. Бабруйска”).

Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/peramozhtsy-anlayn-konkursu-chytalnika-o-belarus-maya-shypshyna-kategoryya-6-9-gado/

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?