Вы тут

У Беларусi амаль адсутнiчае чарга на дыялiзатэрапiю


Пра гэта паведамiў мiнiстр аховы здароўя Дзмiтрый Пiневiч на VI кангрэсе Асацыяцыi нефролагаў, прысвечаным 50-годдзю трансплантацыi ныркi ў Беларусi.


У краiне працуе 54 аддзяленнi гемадыялiзу. Яны разлiчаны на 460 дыялiзных месцаў у змену, што дазваляе штогод лячыцца больш чым тром тысячам пацыентаў з тэрмiнальнай стадыяй хваробы нырак. Забяспечанасць дыялiзатэрапiяй (гемадыялiзам i перытанеяльным дыялiзам) цалкам адпавядае патрэбе пацыентаў у гэтым вiдзе лячэння.

Дзмiтрый Пiневiч расказаў, што беларускiя нефролагi прымалi актыўны ўдзел ва ўкараненнi айчыннай мадэлi аказання нефралагiчнай дапамогi дарослым i дзецям у iншых краiнах СНД. Беларускiя спецыялiсты сталi пiянерамi аказання трансплантацыйнай дапамогi ў Казахстане i Кыргызстане, выканаўшы першыя аперацыi па трансплантацыi ныркi дзецям ад жывога донара ў Астане (у лiстападзе 2012 года) i першыя трансплантацыi ныркi дарослым i дзецям у Бiшкеку (у лiпенi 2012 года i студзенi 2013 года). Усяго за гэтыя гады выканана больш за 50 трансплантацый ныркi падчас майстар-класаў, праведзеных у Казахстане, Кыргызстане, Украiне i Грузii.

У Беларусi трансплантолагi сёння робяць найскладанейшыя аперацыi. Пра адну з iх расказаў дырэктар Мiнскага навукова-практычнага цэнтра хiрургii, транспланталогii i гематалогii, член Савета Рэспублiкi Алег Румо.

—  На мiнулым тыднi мы выпiсалi з нашай клiнiкi маленькага пацыента, у якога была вялiзная пухлiна. Яна прарастала ва ўсе органы, якiя знаходзяцца ў брушнай поласцi, у тым лiку нырку. Мы здолелi гэтую пухлiну выдалiць, выдалiць нырку, а потым вярнуць малому нырку назад, —  сказаў Алег Румо.

У кангрэсе, у тым лiку анлайн, прымаюць удзел вядучыя спецыялiсты ў галiне нефралогii з ЗША, Вялiкабрытанii, Аўстралii, Германii, Францыi, Бельгii, Харватыi, Лiтвы, Расii, Украiны, Грузii, Казахстана.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: nieresunveseliba.lv

Загаловак у газеце: Чаргi на дыялiз няма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?