Вы тут

У Беларусі за суткі — 1 939 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 2 135 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 10 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 154 392 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 939 выпадкаў.

132 085 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 135 пацыентаў.

Усяго праведзена 3 517 016 тэстаў на каранавірус. 

Памерлі 1 238 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 69,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 15,8 млн заражаных, Індыя — больш за 9,7 млн, Бразілія — больш за 6,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.