Вы тут

Песню бярыце з сабою. «З першым снегам»


(Дзіцячая песня)

Юрась Свірка (1933—2010) — вядомы беларускі паэт, перакладчык. Скончыў філфак БДУ ў 1959 годзе разам з Р. Барадуліным, Г. Бураўкіным. У розныя гады працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», старшым рэдактарам Беларускага радыё, загадчыкам аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў з 1961 года. Лаўрэат літаратурнай прэміі Аркадзя Куляшова. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэўнасць», «Аўтограф», «Памятная вярста», «Біяграфія памяці», «Ядранасць», «Паўшар'е блакіту» і іншых. Шмат працаваў у жанры дзіцячай паэзіі. Перакладаў класічных і сучасных замежных паэтаў.


Вершы — Юрась СВІРКА, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ

1. 3 першым снегам,

3 першым снегам!

Зноў на горку вам пара.

3 першым снегам,

3 першым снегам,

Дзеці нашага двара!

Прыпеў:

Снегам чыстым,

Лёдам чыстым

Пачынаем кожны год.

Снег бялюткі,

Снег іскрысты.

Як люстэрка, гладкі лёд.

2. 3 першым снегам,

3 першым снегам,

Не сядзіцца дзетвары.

Звонкім смехам,

Звонкім смехам

Напаўняюцца двары.

Прыпеў.

3. 3 першым снегам,

3 першым снегам,

Непаседы-дружбакі!

3 лёгкім бегам,

3 лёгкім бегам,

Санкі, лыжы і канькі!

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.