Вы тут

Навагодні кірмаш 1945 года


Цікавы дакумент апублікаваў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. Гэта рашэнне Брэсцкага гарсавета аб правядзенні навагодняга кірмашу ў першы пасляваенны год.


Рашэннем прадугледжана арганізаваць святочны гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі ў перыяд з 27 снежня да 2 студзеня. Загадчыку гарадскога гандлёвага аддзела Шчапакіну прадпісвалася пусціць у продаж усе прамысловыя і харчовыя тавары, якія былі на складах «звыш фондаў». А дырэктару рынка т. Касусе давалі ўсяго тры дні на тое, каб адрамантаваць і прывесці ў парадак гандлёвыя сталы. Начальніку ж абласной міліцыі належала «павялічыць міліцэйскі нагляд» на рынках, каб забяспечыць парадак.

Яшчэ гарадскі Савет запатрабаваў палепшыць гандлёвае перадсвяточнае абслугоўваннне ва ўсіх гандлёвых пунктах горада.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв’ю: gornovosti.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.