Вы тут

Рыхтуецца навагодняя серыя знакамітага мультфільма «Чабурашка. Сакрэт свята»


Кінастудыя «Саюзмультфільм» рыхтуе аматарам Чабурашкі і Кракадзіла Гены падарунак да свят, якім стане навагодняя серыя знакамітага мультфільма «Чабурашка. Сакрэт свята», паведамляюць РІА «Навіны». Галоўных герояў у ім агучаць артысты Анжаліка Варум і Леанід Ярмольнік. Дакладная дата прэм'еры пакуль невядомая, але стваральнікі абяцаюць, што адбудзецца яна ў снежні.


Кароткаметражны мультфільм працягласцю шэсць хвілін будзе выкананы ў тэхніцы 3D. Песню для новай серыі напісаў спявак і кампазітар Леанід Агуцін. Як адзначылі на кінастудыі, «гэта будзе вельмі цёплы і ўтульны мультфільм аб шчырым сяброўстве і аб тым, як проста стварыць сабе сапраўдны цуд. Простая, лёгкая — гэтая кароткаметражная карціна дасць адчуванне свята як дзецям, так і іх бацькам». А выканаўца аднаго з галоўных герояў Леанід Ярмольнік падзяліўся, што яму было вельмі цікава і лёгка працаваць над вобразам: «Я веру і спадзяюся, што наступіла адраджэнне легендарнага «Саюзмультфільма». Таму адразу пагадзіўся і з задавальненнем агучыў любімага героя. Ужывацца ў ролю было нескладана, а як атрымалася — гэта ўжо судзіць гледачам».

Нагадаем, лялечны мультыплікацыйны фільм «Чабурашка» выйшаў на экраны ў 1971 годзе, але і да сёння застаецца адным з самых любімых у аўдыторыі як дзяцей, так і дарослых. Таксама раней агучвалі інфармацыю, што вядзецца работа над поўнаметражнай сямейнай камедыяй пад чарнавой назвай «Чабурашка», у якім плануюць паказаць вобраз любімага многімі пакаленнямі персанажа ў сучасным свеце. А нам пакуль застаецца чакаць абедзвюх прэм'ер.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Чабурашка загаворыць голасам Варум

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.