Модульныя пляцоўкі для збору адходаў у якасці замены завараных смеццеправодаў усталёўваюць у дварах сталіцы, перадае агенцтва «Мінск-Навіны». Вось так выглядаюць новыя месцы збору адходаў у Вяснянцы.
Модульныя канструкцыі лёгка мантуюцца і дэмантуюцца, што спрашчае пошук месца для іх устаноўкі. Яны абсталяваны адкіднымі пандусамі, каб было нескладана выкочваць кантэйнеры і вяртаць іх назад. На канструкцыях ёсць таблічкі і надпісы, якія матывуюць сартаваць адкіды.
У Мінску да 15 снежня плануецца ўсталяваць каля 400 модульных кантэйнерных пляцовак на прыдамавых тэрыторыях шматпавярховак, жыхары якіх адмовіліся ад выкарыстання смеццеправода. У наступныя гады такую працу ў горадзе працягнуць.
Прэв’ю: МН
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.