Вы тут

СААЗ паставіла ў аэрапорт цеплавізары і сродкі аховы


Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі паставіў у найбуйнейшы пункт уезду ў Беларусь — Нацыянальны аэрапорт Мінск — цеплавізары, сродкі індывідуальнай і калектыўнай аховы ад COVІD-19, а таксама сродкі дэзынфекцыі. Абсталяванне на агульную суму 47 000 долараў ЗША закуплена і пастаўлена ў рамках праекта «Падтрымка гатоўнасці СААЗ і мер у адказ для барацьбы з пандэміяй COVІD-19», што фінансуецца Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAІD) і адпавядае ўсім патрабаванням СААЗ.


Два новыя цеплавізары, пастаўленыя ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, здольныя выявіць у патоку пасажыраў тых, у каго павышана тэмпература цела. Гэта крытычна важна для скрынінгу падарожнікаў і дазваляе прадухіліць ці запаволіць распаўсюджванне COVІD-19. Партыя сродкаў аховы, якія дапамогуць у прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі як сярод пасажыраў, так і паміж супрацоўнікамі аэрапорта, таксама ўключае 305 ахоўных аднаразовых камбінезонаў, 20 масак з фільтрамі, 106 рэспіратараў класа FFP2 і 110 рэспіратараў класа FFP3, 1000 аднаразовых масак, 30 ахоўных шчыткоў, вінілавыя пальчаткі, бахілы, 50 ахоўных панарамных герметычных акуляраў, 54 локцевыя і бескантавыя дазатары для дэзынфекцыі, 50 флаконаў дэзсродкаў, два пульсаксіметры і чатыры бескантактныя інфрачырвоныя тэрмометры.

«Аэрапорт адыгрывае вельмі важную ролю як з пункту гледжання бяспекі пасажыраў, так і персаналу, які тут працуе. Сусветная арганізацыя аховы здароўя пры падтрымцы USAІD рада аказаць дапамогу для эфектыўнай барацьбы з каранавірусам. Нашэнне масак, захаванне фізічнага дыстанцыявання, гігіена рук — усе гэтыя меры тут асабліва важна выконваць», — падкрэсліў доктар Масуд Дара, спецыяльны прадстаўнік рэгіянальнага дырэктара СААЗ у Беларусі, кіраўнік краінавага офіса СААЗ у Беларусі.

Раней у рамках праекта USAІD і СААЗ Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя атрымаў партыю абсталявання для дыягностыкі і лячэння COVІD-19 коштам 210 000 долараў ЗША, а Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання атрымаў у рэспубліканскі рэзерв 250 кіслародных канцэнтратараў на агульную суму 211 000 долараў ЗША.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: airport.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».