Вы тут

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі: Сустрэча з беларускім касцюмам


17 снежня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выставачны праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн».


Традыцыйны народны касцюм быў і застаецца крыніцай творчага натхнення для рэалізацыі многіх праектаў, якія годна паказваюць судакрананне гістарычнай народнай спадчыны і сучаснага асэнсавання беларускасці. Варта згадаць «Млын моды», «Этна Стыль» і шмат што яшчэ. Сёння можна дакладна сцвярджаць, што ў Беларусі прысутнічае высокі ўзровень майстэрства дызайнераў, якія займаюцца адзеннем. І працуюць у гэтым кірунку як сталыя майстры, так і моладзь. Адначасова з глабалізацыйнымі працэсамі ў іх творчасці адбываюцца працэсы звароту да традыцыйных форм культуры як да крыніцы новых кампазіцыйных, формаўтваральных, дэкаратыўных рашэнняў. Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі і захавання беларускай нацыянальнай культуры.

На выставе «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» кожнаму з наведвальнікаў прапануецца ўключыцца ў ролю даследчыка, які з асаблівай далікатнасцю не толькі разглядае прадстаўленыя ўзоры беларускіх строяў як прадмета вывучэння, але і эмацыйна, энергетычна насычаецца ўяўленнямі пра беларускае народнае жыццё ў розных праявах, у розных часінах. Экспазіцыя ўключае восем аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Запрашаючы з 17 снежня на выставу «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн», нагадаем, што музей знаходзіцца па адрасе Мінск, вул. К. Маркса, 12. З экспазіцыяй можна будзе пазнаёміцца з 11 да 19 гадзін — штодня на працягу месяца. Адлік — з 17 снежня.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».