Вы тут

Наталля Качанава: Дабрабыт і здароўе людзей — прыярытэтны напрамак дзяржаўнай палітыкі


У Мінску пасля капітальнага рамонту сёння ўрачыста адкрылі 20-ю гарадскую паліклініку, паведамляе БЕЛТА.


Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, у гэтым годзе з’яўленне новых і рэканструкцыя дзеючых медустаноў як ніколі важныя.

«Пытанні, якія звязаны з абслугоўваннем насельніцтва раёна, аказаннем медыцынскай дапамогі першачарговага для нас у няпростай сітуацыі, якая склалася з-за каранавіруснай інфекцыі. Улады горада і краіны робяць усё магчымае, каб такія медыцынскія ўстановы адкрываліся, з’яўляліся новыя аб’екты аховы здароўя і рэканструяваліся старыя для дапамогі людзям. Я хачу сказаць, што сёння паліклінічнае і амбулаторнае звяно працуе вельмі эфектыўна. А сучаснае абслугоўванне і добрыя ўмовы для пацыентаў і ўрачоў вельмі важныя, таму што людзі, іх дабрабыт і здароўе заўсёды былі і застаюцца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі», - падкрэсліла спікер.

Таксама яна нагадала, што Фрунзенскі раён — самы густанаселены ў Мінску: «Хацелася б, каб ён і далей прырастаў новымі аб’ектамі».

Рэканструкцыя паліклінікі пачалася 1 красавіка 2019 года з-за недахопу плошчаў, зношанасці інжынерных сістэм і адсутнасці неабходнага медабсталявання, што ўплывала на якасць абслугоўвання насельніцтва. Пры абнаўленні паліклінікі да будынка дабудавалі пяты паверх і новы корпус з выхадам на праспект Пушкіна, што павялічыла агульную плошчу будынка на 5,6 тыс. кв.м. У памяшканні таксама абсталявалі аддзяленне водалячэння і ЛФК, раённыя рэўматалагічны і гастраэнтэралагічны кабінеты, абнавіўся дзённы стацыянар.

У студзені 2021 года ў паліклініцы пачне прыём раённы анколаг.

«На сёння паліклініка абслугоўвае больш за 55 тыс. чалавек. Цяпер яны будуць прыходзіць па дапамогу ў прасторны будынак з сучасным абсталяваннем. Тут створаны ўсе ўмовы для аказання шырокага спектру паслуг. Пасля рэканструкцыі з’явіліся лічбавыя рэнтгенаўскія апараты, зала механатэрапіі, водалячэбніца. Кабінеты вузкіх спецыялістаў абсталяваны ўсім неабходным. Шмат прасторы, якая цяпер вельмі важна: мы можам падзяляць патокі здаровых і хворых людзей. Ніхто не тоўпіцца. Створана многае. Цяпер і медыцынскія работнікі, і пацыенты будуць адчуваць сябе камфортна, чаму нельга не радавацца», - распавяла галоўны ўрач паліклінікі Вольга Язневіч.

Ва ўрачыстым адкрыцці ўстановы аховы здароўя таксама прынялі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Жанна Казачонак, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».