Вы тут

Прычына некаторых правапарушэнняў — невысокая кампетэнтнасць спецыялістаў-эколагаў на прадпрыемствах


Невысокая экалагічная кампетэнтнасць спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя — прычына значнай колькасці правапарушэнняў у дадзенай сферы.


У гэтым упэўнены намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр ГАРОШКА. Падчас ІІІ Міжнароднага сімпозіума «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў — сацыяльны дагавор» ён расказаў пра ўдасканальванне экалагічнай адукацыі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Мерапрыемства прайшло на базе БДПУ імя Максіма Танка ў афлайн- і анлайн-фарматах. У рабоце пленарнага пасяджэння ўзяло ўдзел больш за 540 чалавек. Сярод іх — прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, органаў улады, сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, арганізацый дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншыя. Удзельнікі сімпозіума абмеркавалі стратэгічныя кірункі дзейнасці вядучых ведамстваў краіны ў дасягненні МУР, расказалі пра замежны вопыт.

Па словах Аляксандра Гарошкі, развіццё сістэмы адукацыі для ўстойлівага развіцця — аснова забеспячэння нацыянальнай бяспекі ва ўсіх яе сферах, у тым ліку і экалагічнай.
— Мінпрыроды ажыццяўляе паслядоўную палітыку, накіраваную на эфектыўнае функцыянаванне прыродаахоўнай галіны з улікам Мэт устойлівага развіцця, — адзначыў намеснік міністра. — І экалагічная асвета і выхаванне ў гэтым працэсе займаюць адно з асноўных месцаў. Беларусь дасягнула прагрэсу ў інтэграцыі ідэй экалагічнай адукацыі і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Даследчая і метадычная работа ў гэтым кірунку паспяхова прасоўваюцца ва ўстановах дашкольнай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Пад эгідай Мінпрыроды і Мінадукацыі пры падтрымцы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі больш за 300 навучальных устаноў па ўсёй Беларусі займаецца экаадукацыяй па праграме «Зялёныя школы». Да папулярызацыі экалагічнага руху актыўна далучаюцца прадстаўнікі бізнесу. Так, кампанія А1 устанаўлівае сямі школам — пераможцам конкурсу «Энергія сонца для зялёных школ» спецыяльнае абсталяванне для пераўтварэння сонечнай энергіі ў электрычную.

— Асаблівае месца ў сістэме экалагічнай адукацыі ў мэтах устойлівага развіцця адводзіцца перанавучанню і павышэнню кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у сферы аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, — падкрэсліў Аляксандр Гарошка. — Сучасны кіраўнік, арыентуючыся ў сваёй дзейнасці на атрыманне прыбытку, павінен знаходзіць аптымальныя суадносіны яго з нагрузкай на навакольнае асяроддзе, патэнцыйнай шкодай, якая можа быць яму прынесена ў выніку гаспадарчай дзейнасці.

Работнікі, дзейнасць якіх звязана з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе, абавязаны мець неабходныя веды ў рэчышчы аховы навакольнага асяроддзя, прыродакарыстання, і рэгулярна іх узровень павышаць.

Па словах намесніка міністра, невысокая экалагічная кампетэнтнасць кіраўнікоў і спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя — прычына значнай колькасці правапарушэнняў у гэтай вобласці. Так, у сярэднім па рэспубліцы на адну выбарачную праверку суб’ектаў гаспадарання выяўляюцца 15 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.
Намеснік міністра ўпэўнены — павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў службы аховы навакольнага асяроддзя — важная працэдура, якая павінна ажыццяўляцца рэгулярна, часцей чым адзін раз на пяць гадоў. Яна павінна быць скіравана на выкананне складаных задач, звязаных з правядзеннем прыродаахоўных мерапрыемстваў пры ажыццяўленні экалагічна небяспечнай дзейнасці і садзейнічаць прадухіленню прычынення магчымай шкоды наваколлю. Мінпрыроды падрыхтавала адпаведны пакет дакументаў са змяненнямі, які плануецца накіраваць на разгляд у Міністэрства адукацыі.

Вераніка КОЛАСАВА

Прэв’ю: metallurgist.pro

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.