Вы тут

​У навучальных установах Гомельшчыны ўстанаўліваюць абсталяванне, якое на 99 % ачышчае паветра ад бактэрый і вірусаў


У навучальных установах Гомельшчыны пачалася ўстаноўка адмысловага абсталявання, якое на 99 % ачышчае паветра ад бактэрый і вірусаў. Так, выкарыстанне бактэрыцыдных рэцыркулятараў дапаможа адчувальна паменшыць рызыку ўзнікнення інфекцыйных захворванняў сярод навучэнцаў і педагогаў.


Між тым ва ўсіх школах рэгіёна пад жорсткім кантролем правядзенне абавязковага «фільтра здароўя» супрацоўнікаў і вучняў.

Напрыклад, у 11-й сярэдняй школе абласнога цэнтра, каб трапіць у будынак, перад пачаткам заняткаў неабходна абавязкова прайсці так званы ранішні фільтр. Для вучняў гэта візуальны кантроль самаадчування, для настаўнікаў — бескантактная тэрмаметрыя. Пры гэтым усе дарослыя ў навучальнай установе павінны абавязкова знаходзіцца ў абарончых масках. У школе ў якасці супрацьэпідэмічнага новаўвядзення — работа бактэрыцыдных рэцыркулятараў. Гэтае абсталяванне запавольвае тэмп размнажэння мікробаў, правакуе гібель віруса. Падобныя прылады абсалютна бяспечныя для дзяцей.

Пакуль у 11-й школе за ўласныя сродкі набылі тры такія ўстаноўкі. Яны знаходзяцца на ўваходзе ва ўстанову, у сталовай і настаўніцкай. З цягам часу ў школе плануецца паставіць яшчэ тры такія прылады на кожным паверсе. Галоўная мэта супрацьэпідэмічнага новаўвядзення — знізіць рызыку захворвання ў калектыве.

Прынамсі, у школе выпрацавалі ўласны супрацьэпідэмічны план мерапрыемстваў, узяўшы за аснову рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя і Гомельскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

— У першую чаргу значная ўвага надаецца санітарна-гігіенічнаму стану, які мы імкнёмся падтрымліваць на належным прафілактычным узроўні. Гэта вільготная прыборка кожныя дзве гадзіны, а калі патрэбна, то і штогадзінна; гэта генеральныя штотыднёвыя прыборкі, а таксама абавязковае тэрміновае праветрыванне класаў. Важны блок — інфармацыйная работа, якую мы праводзім як з вучнямі, так і бацькамі, — адзначае дырэктар ДУА «СШ № 11 г. Гомеля» Наталля Літвінава.

Між тым неабходнасці насіць маскі ў школе няма. Імі тут карыстаюцца каля 10 % школьнікаў, але ўсе на працягу дня выкарыстоўваюць дэзсродкі. Для педагогаў нашэнне абарончай маскі — абавязковае патрабаванне. Гэта датычыцца і ўсіх супрацоўнікаў навучальнай установы, якія напрамую не кантактуюць з вучнямі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: Школьны «закон»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».