Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Салата «Снегавік»

Спатрэбіцца: бульба — 3 шт., печань траскі — 125 г, яйкі — 4 шт., плаўлены сыр — 100 г, морква — 1 шт., масліны — 2 шт., маянэз — 4 ст. л., зялёная цыбуля — 1 пучок, соль і перац — на смак.

Адварыць і астудзіць бульбу, яйкі і моркву. Ачысціць іх.

Надраць на буйнай тарцы бульбу, выкласці першым пластом на вялікае плоскае блюда. Крыху пасаліць і паперчыць, надайць яму форму круга.

Печань траскі нарэзаць на дробныя кубікі, вылажыць зверху на пласт бульбы. Пасыпаць дробна насечанай зялёнай цыбуляй.

Аддзяліць жаўткі ад бялкоў. Першымі надзерці жаўткі, вылажыць іх наступным пластом, прамазаць маянэзам. Выразаць з морквы «носік» і «вусны», а астатнюю надзерці на тарцы разам з плаўленым сырам. Вылажыць гэтыя інгрэдыенты наступнымі. Пласт морквы старанна прамазаць маянэзам з усіх бакоў.

Бялкі надзерці на самай дробнай тарцы. Выкладзіце іх апошнім пластом на салату.

Масліны разрэзаць уздоўж на дзве палоўкі. Пакласці іх на месцы «вочак». Далей зрабіце «вейкі», «носік» і «вусны». Апошнія можна зрабіць чырвонага колеру з балгарскага перцу.

Накрыйце салату харчовай плёнкай. Пакіньце на нейкі час да падачы.

«Ёлка» са слоенага цеста

Румяная «ёлачка» са слоенага цеста, з салёнай або салодкай начынкай — простая ў прыгатаванні і вельмі смачная тэматычная навагодняя закуска.

Спатрэбіцца: слоенае цеста — 1 кг (2 упакоўкі па 500 г), вяндліна ці бекон — 150 г, гарчыца — 0,5-1 ч. л., яйка курынае (жаўток) — 1 шт. для змазвання цеста, кунжут — па жаданні.

Адмерайце ліст пякарскай паперы трохі большага памеру, чым форма або бляха для запякання. Выкладзіце папярэдне размарожанае цеста. Пры неабходнасці раскачайце яго да памераў формы або, наадварот, адрэжце лішняе. Адваротным бокам ляза нажа асцярожна, не праразаючы цеста наскрозь, нанясіце контуры будучай «ёлкі». Працаваць будзем з цестам, якое знаходзіцца ўнутры гэтага контуру. Прамажце паверхню цеста тонкім слоем гарчыцы, імкнучыся не выходзіць за акрэсленыя межы. Выкладзіце палоскі вяндліны ў два пласты. Важна, каб начынка была нарэзана вельмі тонка і была дастаткова гнуткая. У гэтым выпадку пры скручванні палосак цеста яна лёгка прыме зададзеную вамі форму.

Накрыйце начынку яшчэ адным пластом цеста і прыцісніце яго, адступіўшы прыкладна 0,5 сантыметра ад начынкі. Зрабіце контур «ёлкі» адваротным бокам нажа. Гэты невялікі запас месца без начынкі патрэбен для таго, каб была магчымасць шчыльна змацаваць паміж сабой лісты цеста. Цяпер, арыентуючыся на пазначаныя контуры «ёлкі», проста адрэжце ўсё лішняе цеста. Атрыманую нарыхтоўку змясціце ў халадзільнік на 15 хвілін. Калі цеста астудзіцца, зноў жа адваротным бокам нажа наносім абрысы ствала будучай «ёлкі». Ім стане палоска цеста ў цэнтры, якая будзе ўтрымліваць астатнія часткі цеста разам. Памер палоскі — прыкладна 1 сантыметр каля верхавіны, і тая паступова трохі расшыраецца да нізу «ёлкі». Цяпер наразаем цеста з двух бакоў ад «ствала» на палоскі аднолькавага памеру шырынёй каля 1 сантыметра. Далей скручваем кожную палоску два ці тры разы, каб атрымалася спіраль, і добра замацоўваем «канцы» цеста. Змяшчаем атрыманую «ёлачку» ў халадзільнік яшчэ мінімум на 15 хвілін, а тым часам разаграваем духоўку да 200 градусаў. Ахалоджанае цеста прамазваем яечным жаўтком, імкнучыся, каб жаўток трапляў толькі на яго, а не на начынку. Прысыпаем кунжутам. Выпякаем 20—25 хвілін.

Сушы-торт

Спатрэбіцца: рыс для сушы — 300 г , ласось — 200 г, агурок — 100 г, тварожны сыр — 100 г, васабі — на смак, лісты норы — 2 шт., чырвоная ікра — 20 г.

Нарэжце ласось кавалачкамі. Разлажыце на рабочай паверхні лісты норы, пастаўце зверху кольца ад формы для выпечкі і выкладзіце першы пласт «торта» — вараны рыс (можаце заправіць рыс рысавым воцатам). Рэшткі норы абрэзаць і парваць на невялікія кавалачкі.

Змяшайце тварожны сыр з васабі і раўнамерна размяркуйце палову масы ў якасці другога пласта «торта».

Нарэжце кубікамі агурок — гэта будзе трэці пласт.

Потым пакладзіце палову ласося, затым тварожны сыр, дадайце парваныя лісты норы, рыс, агурок і зноў ласось.

Упрыгожце «торт» чырвонай ікрой, кунжутам і зялёнай цыбуляй.

Зніміце кольца ад формы для выпечкі. Сушы-торт гатовы!

Кійкі з цеста

Імі можна цудоўна аформіць святочны стол, змясціўшы ў высокія шклянкі, упрыгожыць ёлку або падарыць сябрам і блізкім, прыгожа перавязаўшы стужачкай. Акрамя таго, гэтыя кійкі робяцца неверагодна хутка і лёгка. І яшчэ адзін плюс — для іх выдатна падыдзе слоенае цеста.

Спатрэбіцца: цеста — 200 г, цукар — 3 ч. л., какава — 2 ч. л. (можна выкарыстоўваць карыцу, шакалад або здробленыя арэхі).

Цеста размарозіць пры пакаёвай тэмпературы. Раскачаць у прамавугольнік. Таўшчыня — да 0,5 см. Змяшаць какаву з цукрам. Палову прамавугольніка шчодра пасыпаць сумессю какавы і цукру (ці іншай начынкай на ваш смак). Другой паловай цеста накрываем прамавугольнік, злёгку прыціскаючы ўсё рукой. Цяпер наразаем усё па даўжыні — палоскі павінны быць таўшчынёй не больш за 1 см. Цяпер кожную такую палосачку з двух кавалачкаў цеста і начынкі мы проста перакручваем, як бы пераплятаючы іх паміж сабой. І ў самым канцы злёгку загінаем адзін канец. Далей — на бляху, у духоўку, 190 градусаў, 5—7 хвілін і гатова!

Ідэі аздабленняў з шышак

Шышкі — ідэальная аснова для ёлачных цацак. Пафарбуйце шышку ў белы колер, намалюйце кропкі, дадайце іншыя дробязі і ў выніку атрымаеце якую-небудзь жывёліну або птушку.

Белы колер — заўсёды бяспройгрышны варыянт пры стварэнні шышак для дэкору. Такія аздабленні можна ставіць на камінную паліцу або на буфет, выкарыстоўваць пры стварэнні дэкаратыўных вянкоў і проста «раскідваць» па доме.

Белыя шышкі з чырвонымі капялюшыкамі раптам ператвараюцца ў гномаў! Такіх «гномікаў» можна размясціць на ёлцы ці проста ўпрыгожыць імі жыллё.

Шышкі добра спалучаюцца з іншай святочнай атрыбутыкай, напрыклад, са свечкамі. Вось так стол можа ўпрыгожыць практычна кожны.

Як падрыхтаваць ганак да зімовых свят

Кветкі, што раслі ў чыгунах каля ганка, ужо засохлі, але можна стварыць кампазіцыі, якія нададуць ганку святочны выгляд і могуць прастаяць хоць да вясны, цешачы нас.

У сярэдзіну гаршка можна ўставіць разнастайныя галінкі. Можна пафарбаваць іх ва ўпадабаны вам і колер, напрыклад, у белы, залаты або сярэбраны. Вакол галінак раскласці яловыя «лапы».

Калі не хочаце высаджваць у гаршчок сапраўдную елку, то ў ім цалкам можна зладзіць ёлку штучную, створаную з гірляндаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».