Вы тут

Суровы снежань адмяняецца


У краіне пануе Атлантыка, якая «робіць» тэмпературу на 2—4 градусы вышэйшай за норму

Вось і не адгадалі мы з маразамі. Прымаючы да ўвагі першую палову снежня, калі па тэмпературным рэжыме яна аказалася ў межах кліматычнай нормы, можна было чакаць сапраўднай зімы. Але ж не. У цяперашні час па краіне адзначаецца цёплае надвор'е з тэмпературай паветра на 3 градусы вышэйшай за сярэднія шматгадовыя значэнні. Такі высокі тэмпературны фон забяспечвае Атлантыка, якая працягвае запампоўваць у Беларусь цёплае і вільготнае паветра, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўдзень будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Захаваецца цёплае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца мокры снег і дождж. У асобных раёнах магчымы туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

А вось у суботу ўначы надвор'е будуць фарміраваць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца да нас з боку Заходняй Еўропы. Удзень надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўночным усходзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Уначы месцамі, а ўдзень па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла, а ўдзень будзе ад 2 марозу да плюс 5 градусаў.

Згодна з сінаптычнымі картамі, у нядзелю і панядзелак надвор'е ў асноўным будзе знаходзіцца ва ўладзе вобласці павышанага атмасфернага ціску. У нядзелю пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад 2 марозу да 5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, уначы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, па ўсходзе пры праясненнях — 4—6 марозу. Удзень будзе ад мінус 1 градуса да 4 градусаў вышэй за нуль.

Дарэчы, нам апошнім часам відавочна не хапае снегу. І гэта факт. Як адзначаюць спецыялісты, у краіне назіраецца востры недабор ападкаў, калі іх колькасць за першую палову снежня не дацягвае нават да паловы неабходнага па календары...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: smolnews.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.