Вы тут

Узнагароджаны пераможцы і лаўрэаты XVI Нацыянальнага конкурсу «Залатая Ліцера». Выдавецкі дом «Звязда» — у іх ліку


Урачыстая цырымонія і ўручэнне дыпломаў, а таксама памятных знакаў-сімвалаў прайшла ў Доме прэсы.


У намінацыі «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі» лаўрэатам стала рэдакцыя газеты «Звязда» з праектам «Чвэрць стагоддзя».

У намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі» лаўрэат — Алена БРАВА, рэдактар ​​рэдакцыі часопіса «Алеся» з праектам «Знайдзіся, дзіця!».

Адзначылася як лаўрэат і рэдакцыя газеты «Літаратура і мастацтва» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

А ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы маладзёжнай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі» лаўрэатам стаў маладзёжны дадатак «Чырвонка. Чырвоная змена» рэдакцыі газеты «Звязда». 

Пераможцай у персанальнай намінацыі «Лепшы мастацка-публіцыстычны матэрыял (нарыс, эсэ, фельетон) рэспубліканскіх, абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў стала Валянціна ЖДАНОВІЧ, адказны сакратар часопіса «Belarus», за цыкл эсэ і нарысаў.

Нагадаем, «Залатая Ліцера» прайшла ў 16-ты раз, у бягучым годзе было прадстаўлена 400 заявак ад перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 — рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, рэспубліканскія СМІ — 108 заяўкі ад 31 рэдакцыі, карпаратыўныя — 23. Усяго — 25 намінацый. З поўным спісам пераможцаў і лаўрэатаў можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.

Дар’я ШЛАПАКОВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».