Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Выкарыстоўвайце шанц завяршыць усе справы і праекты ў гэтым годзе. Варта напружыцца, гэта будзе спрыяць станоўчым зменам у кар'еры, хоць на першы погляд яны здадуцца нязначнымі. У асабістым жыцці старайцеся захоўваць спакой і цярпенне, нават калі нешта пойдзе не так, як вам хацелася б. Не забывайце пра назапашаныя дамашнія справы і праблемы, паспрабуйце разабрацца з імі і ўпрыгожыць жыллё да святаў.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні спадарыня Фартуна можа быць добразычлівая ў сферы зносін з новымі людзьмі і паразумення з калегамі. Не дазваляйце сябе эксплуатаваць, але і не хавайце свае здольнасці, выяўляйце іх у поўнай меры. Менш верце ў абяцанні і аб'ектыўна разлічвайце свае сілы і магчымасці. Варта завяршаць назапашаныя справы, выправіць памылкі, пакуль не позна. У асабістым жыцці не ганяйцеся за жураўлём у небе, ён можа апынуцца не тым, чым здаецца здалёк.

БЛІЗНЯТЫ. Пажадана не пераадольваць бурныя парогі, а спакойна плыць па рацэ ці быць у ціхай затоцы — побач з каханым чалавекам. Вы можаце дапамагчы адзін аднаму вырашыць праблемы, якія даўно турбавалі. Вас чакаюць сапраўдныя цуды. На рабоце ўсё таксама складваецца найлепшым чынам, вас цэняць, можна чакаць прэмію. У пятніцу нечаканыя госці прынясуць клопаты, але пры гэтым даставяць вам нямала задавальнення. У выхадныя будуць ўдалыя пакупкі да свята.

РАК. На гэтым тыдні давядзецца шмат увагі ўдзяляць людзям, якія навокал. Калі захочацца вострых адчуванняў, прыйдзецца пачакаць, яркія ўражанні пакіньце для свят. Цікавыя ініцыятывы і прапановы могуць паходзіць ад партнёраў па бізнесе. У аўторак добра будаваць планы на найбліжэйшую будучыню. У суботу варта заняцца ўпрыгожваннем свайго дома да Новага года.

ЛЕЎ. Вы цяпер у цэнтры ўвагі, поўныя сіл і энергіі. Аднак справы чамусьці складваюцца не найлепшым чынам. Не імкніцеся выправіць сітуацыю, якая склалася, а паспрабуйце атрымаць карысны ўрок і чакайце перамен. Задуманае атрымаецца ажыццявіць, калі вы ператворыце сваё абурэнне ў дзелавую актыўнасць. Няўдачы — следства вашых спроб выйсці на новы ўзровень жыцця, гэта нармальна і азначае, што вы паступова прасоўваецеся ў патрэбным кірунку. У выхадныя наўрад ці атрымаецца расслабіцца. Лепш зрабіць генеральную прыборку перад святамі.

ДЗЕВА. Тыдзень абяцае быць дастаткова актыўным і напружаным. Затое пры наяўнасці жадання, скарыстаўшыся абставінамі, можна будзе многага дасягнуць. Вам спатрэбяцца такія якасці, як дыпламатычнасць і ўменне дамаўляцца. Рабочая абстаноўка ў цэлым абяцае быць спакойнай, што дазволіць злёгку расслабіцца. Праяўляйце настойлівасць, раскажыце сваім блізкім, як хочаце адзначыць Новы год і што атрымаць у падарунак.

ШАЛІ. Нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, вашы справы ідуць у гору. Падобна на тое, непрыемнасці толькі для таго і існуюць, каб поспех апынуўся больш адчувальны. Гэта датычыцца і работы, і асабістага жыцця. Зрабіце высновы з уласных памылак і ідзіце наперад, да жаданай мэты. Важна захаваць годнасць і самавалоданне нават у стрэсавых сітуацыях. Выхадныя прысвяціце падрыхтоўцы да свята.

СКАРПІЁН. Пакіньце ўсе свае страхі і асцярогі ззаду, збярыцеся з сіламі і думкамі і — наперад. Вас чакае новы ўзровень. Менавіта цяпер вы можаце змяніць сваё жыццё і знайсці ўласнае шчасце. Проста дазвольце сабе больш, прыслухайцеся да сваіх жаданняў, не душыце іх, а рэалізуйце. Вы кахаеце і каханыя. Дазвольце сабе паверыць у гэта і не расчаруецеся. Пачуцці ўзаемныя і моцныя. Тыдзень прынясе ў ваш дом і ў сэрца спакой і радасць.

СТРАЛЕЦ. Вы здолелі пераадолець цяжкасці і ў перадсвяточны тыдзень можаце спакойна спачываць на лаўрах. Паспрабуйце прадумаць вясёлую навагоднюю ўрачыстасць. Але не цягніце ўсё на сабе. Размяркуйце, хто што робіць і купляе. Няхай дом будзе поўны гасцей. Вы цяпер вельмі таварыскія і пазітыўныя. Вас не стомяць шум і мітусня.

КАЗЯРОГ. Тыдзень рыхтуе сустрэчы з людзьмі, важнымі ў прафесійным плане. Не ўсе яны прынясуць задавальненне, але паспрабуйце паводзіць сябе карэктна ў любой сітуацыі. Серада і пятніца — вельмі складаныя і неадназначныя дні, бо ў патуранні сваім капрызам вы рызыкуеце больш страціць, чым набыць. Паспрабуйце не расказваць пра сябе шмат, бо, калі адкрыецца ваш сакрэт, лепш ад гэтага не будзе нікому. Таму старанна абдумвайце кожнае слова і дзеянне. У выхадныя варта купіць падарункі сваякам.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні даволі цяжка будзе абмяркоўваць пытанні ўзаемадзеяння з дзелавымі партнёрамі, бо з вашага або з іншага боку можа праявіцца выразнае імкненне да дамінавання. Паспрабуйце знайсці кампраміс. У суботу не варта займацца тым, чым займацца не хочацца. Падзеі тыдня дазволяць па-новаму ацаніць многія вашы пазіцыі ў асабістых справах. У нядзелю не варта давяраць імпульсіўным жаданням і выдаткоўваць занадта шмат на падарункі.

РЫБЫ. На гэтым тыдні з'явіцца магчымасць зрабіць мноства добрых і карысных спраў. Пры наяўнасці жаданні і засяроджанасці на галоўных пытаннях вы можаце дасягнуць высокіх вынікаў на рабоце і рэалізаваць усё запланаванае. Самым неэфектыўным днём пагражае апынуцца панядзелак, калі не варта пачынаць нічога новага і пажадана захоўваць ва ўсім асцярожнасць. У выхадныя нечаканая сустрэча адкрые перад вамі новыя перспектывы.

Прэв’ю: pinterest.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.