Вы тут

Маладзёжны тэатр эстрады парадуе дзіцячую аўдыторыю асаблівай праграмай


Маладзёжны тэатр эстрады ў перыяд навагодніх свят парадуе дзіцячую аўдыторыю асаблівай праграмай. У ёй можна выбраць і навагодні мюзікл «Чароўнае люстэрка», і шоў-праграму «Таямніцы Раства» альбо квэст-казку «Прыгоды ў Снегавічнай краіне».


Спектакль-квэст — навінка нашага часу. Глядач робіцца ўдзельнікам чароўнага дзейства. Дзеці і дарослыя апынуцца ў Снегавічнай краіне, дзе ў кампаніі яе жыхароў, снегавікоў Марозкі, Зябушкі і Холадзіка, перажывуць разнастайныя прыгоды. Казачныя героі падзеляцца з гасцямі сакрэтамі, напрыклад, чаму ў тых мясцінах снегавікі ніколі не растаюць. Хлопчыкам і дзяўчынкам у вандроўцы дапамогуць сваімі падказкамі Дзед Мароз і Снягурка. З іх дапамогай разгадаем загадку «Халоднага сэрца» і нават даведаемся, ці ва ўсіх чараўнікоў яно на самай справе халоднае? Не абыдзецца і без складаных лабірынтаў, кемлівых гульняў і цікавых танцаў.

— Фармат «квэсту» мы выбралі не ўпершыню, апрабавалі яго ўжо летась. І прычынай таго з'яўляецца незвычайная для тэатральных пастановак пляцоўка выставачнага комплексу. Таму мы прыдумалі варыянт, які дазваляе ўсім бачыць, што адбываецца, і быць часткай падзей. Дзеці на працягу ўсёй пастаноўкі ўзаемадзейнічаюць з героямі. А бацькі альбо адпачываюць у якасці гледачоў, альбо таксама падключаюцца да працэсу. Калі ў мінулым годзе мы ладзілі квэст-шоу, яно было больш гульнявое, а цяпер у нас атрымалася квэст-казка, у аснове якой прыгожая чароўная гісторыя, — распавядае рэжысёр-пастаноўшчык Іван Клешчанка. — Не абышлося без легенд і міфаў. Паводле сюжэту казкі, аўтарам якой з'яўляецца Уладзіслава Арцюкоўская, у Белавежскай пушчы Дзед Мароз кожны год з першага снегу лепіць снежную дзяўчынку. А ў чароўную ноч з неба апускаецца зорачка-душа — і так на зямлі штогод з'яўляецца Снягурка. Але сёлета Адліга вырашыла перашкодзіць і зрабіць усё, каб свята адмянілася. І вось вясёлыя снегавікі і іншыя марозныя персанажы будуць адстойваць сваё права на свята, ратуючы Снягурку... Пастаноўка з'явілася дзякуючы вялікай прафесійнай камандзе нашых артыстаў. Калі кожны любіць сваю справу, то можна быць упэўненым у выніку. Так, напрыклад, нават я, чалавек, які імкнецца перш за ўсё добра рабіць сваю справу, калі прыходжу ў павільён, дзе ўжо зманціраваныя дэкарацыі, на нейкі момант вяртаюся ў дзяцінства — настолькі чароўная атрымліваецца атмасфера.

Перад пачаткам праграмы ў кожнага наведвальніка будзе магчымасць наведаць сэлфі-музей з прыгожымі фотазонамі і раставымі персанажамі. А казачныя героі дапамогуць не толькі стварыць адпаведны настрой, але і падрыхтуюць маленькіх наведвальнікаў да ўдзелу ў квэсце-казцы.

Больш падрабязна пра даты і час прадстаўленняў можна даведацца на сайце Маладзёжнага тэатра эстрады.

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: teleprogramma.pro

Загаловак у газеце: Вандроўка ў краіну снегавікоў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».