Вы тут

Дэпутаты прынялі праект бюджэту на 2021 год у двух чытаннях


Палата прадстаўнікоў прыняла сёння праект закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год» у двух чытаннях, паведамляе БЕЛТА.


Як паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, даходы плануюцца на ўзроўні Br23,3 млрд. Расходы разлічаны на ўзроўні Br27,3 млрд. Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту прадугледжваецца на ўзроўні Br4 млрд.

Праект бюджэту сфарміраваны на аснове мэтавага сцэнарыя эканамічнага развіцця з улікам змянення падатковага заканадаўства.

«Сярод прыярытэтных напрамкаў расходаў бюджэту — своечасовае выкананне даўгавых абавязацельстваў, прадаўжэнне работы па павышэнні аплаты працы ў бюджэтнай сферы і яе збліжэнне з зарплатай у рэальным сектары, апераджальны рост зарплат нізкааплатных катэгорый грамадзян», — растлумачыў Юрый Селіверстаў.

Міністр падкрэсліў, што бюджэт у 2021 годзе захавае сацыяльную накіраванасць.

Мяркуецца, што зарплаты бюджэтнікаў будуць павышацца ў два этапы з ростам базавай стаўкі, якую плануюць павялічыць да Br201.

Паводле слоў Юрыя Селіверстава, у бюджэце прадугледжана аказанне дзяржаўнай падтрымкі арганізацыям рэальнага сектара эканомікі.

У Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў выглядзе субвенцый плануецца накіраваць каля Br1,6 млрд.

Як паведамлялася, у даходах найбольшую долю павінны скласці падатковыя даходы — амаль Br19,56 млрд. Яшчэ Br2,37 млрд — непадатковыя даходы, Br1,36 млрд — бязвыплатныя паступленні.

З падатковых даходаў, паводле ацэнкі, Br14,1 млрд прынясуць падаткі на тавары (у тым ліку ПДВ — Br10,4 млрд), яшчэ Br4 млрд складуць падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

На агульнадзяржаўную дзейнасць выдзеляць Br13,36 млрд, на нацыянальную абарону — Br1,46 млрд, на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі — Br2,77 млрд.

На нацыянальную эканоміку расходы вызначаны ў памеры Br3,72 млрд, на ахову навакольнага асяроддзя — Br107,8 млн, на жыллёва-камунальныя паслугі і жыллёвае будаўніцтва — Br388,9 млн.

Амаль Br1,7 млрд выдзеляць на ахову здароўя, Br0,5 млрд — на фізічную культуру, спорт, культуру і СМІ, Br1,3 млрд — на адукацыю, больш за Br2 млрд — на сацыяльную палітыку.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.