Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Расказваем важныя спартыўныя навіны.


1. Беларусь заняла трэцяе месца ў медальным заліку індывідуальнага Кубка свету па спартыўнай барацьбе. Турнір прайшоў у Сербіі і замяніў чэмпіянат свету ў Осла, які быў перанесены з прычыны пандэміі каранавіруса на будучы год.

Беларускія барцы заваявалі дзесяць узнагарод: два залатыя, адзін сярэбраны і сем бронзавых медалёў. Залатым прызёрам стаў Кірыл Маскевіч, барэц грэка-рымскага стылю. У вырашальным паядынку ён перамог алімпійскага чэмпіёна Давіта Чакветадзэ. Сярод жанчын у катэгорыі 55 кілаграмаў Ірына Курачкіна была мацнейшая за Анаке Вендле з Германіі, што прынесла беларускай спартсменцы залаты медаль. Сярэбраны медаль заваяваў «вольнік» Аляксандр Гуштын. Бронзавымі прызёрамі індывідуальнага Кубка свету сталі Максім Кажарскі, Саслан Даураў і Радзік Куліеў у спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе. У жаночых турнірах бронзавыя медалі заваявалі Заліна Сідакова і Васіліса Марзалюк, якая ў вырашальнай схватцы перамагла алімпійскую чэмпіёнку Эрыку-Элізабет Уібэ. У турніры «вольнікаў» бронзавыя медалі заваявалі Дзяніс Храмянкоў і Магамедхабіб Кадзімагамедаў.


2. У аўстрыйскім Хохфільцэне скончыўся чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне. У мужчынскім спрынце найлепшым сярод беларусаў стаў Антон Смольскі — ён заняў 26-е месца. Сяргей Бачарнікаў — 28-ы, Максім Варабей — 33-ы, Раман Ялётнеў — 36-ы, Дзмітрый Лазоўскі — 67-ы. У гонцы пераследу Сяргей Бачарнікаў заняў 27-е месца, Антон Смольскі — 33-е.

У агульным заліку Кубку свету лідарства ўтрымлівае Ёханес Бё — 428 балаў. Сярод беларускіх біятланістаў самую высокую пазіцыю займае Антон Смольскі — 29-ю (92 балы). У Кубку нацый мужчынская зборная Беларусі размяшчаецца на восьмай пазіцыі, маючы 2052 балы. На першым месцы — нарвежцы (3033), на другім — шведы (2714), на трэцім — немцы (2629).

У жаночай спрынтарскай гонцы найлепшай сярод беларусак стала Алена Кручынкіна: упершыню ў кар'еры яна заняла сёмае месца ў гонках Кубка свету. Ганна Сола прыехала да фінішу 19-й, Дзінара Алімбекава — 31-й, Ірына Крыўко — 47-й. Па выніках гонкі пераследу Дзінара Алімбекава заняла 11-е месца, Ганна Сола — 16-е, Алена Кручынкіна — 27-е. Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна дэбютавалі ў мас-старце Кубка свету. Найлепшы вынік паказала Дзінара Алімбекава — яна заняла 20-е месца. Ганна Сола прыехала да фінішу 28-я, Алена Кручынкіна — 30-я.

Пасля чатырох этапаў Кубка свету ў агульным заліку на першым месцы Мартэ Алсбю-Ройселан, якая набрала 415 балаў. Дзінара Алімбекава займае пятую пазіцыю, маючы 326 балаў, Алена Кручынкіна — 27-ю (100 балаў), Ірына Крыўко — 29-ю (97), Ганна Сола — 37-ю (65). У Кубку нацый жаночая зборная паднялася на дзве пазіцыі і займае 7-е месца, маючы 2252 балы. У тройку найлепшых каманд уваходзяць зборныя Швецыі (2871), Нарвегіі (2745) і Францыі (2682).


3. У Брэсце прайшоў чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе. Турнір стаў адборам на чэмпіянат Еўропы і свету на кароткай вадзе 2021 года. Найбольш паспяхова ён склаўся для Ільі Шымановіча. Ён устанавіў новы сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў брасам на кароткай вадзе. Двухразовы чэмпіён Еўропы пераадолеў дыстанцыю за 55,34 секунды. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены брытанцам Адамам Піці, які праплыў дыстанцыю за 55,41 секунды. Ілья Шымановіч пабіў нацыянальны рэкорд і на дыстанцыі 50 метраў брасам, праплыўшы дыстанцыю за 25,39 секунды. На свой рахунак спартсмен запісаў і рэкорд краіны на 200 метрах брасам, які зараз роўны дзвюм хвілінам і 77 секундам.

Настасся Шкурдай двойчы перапісала нацыянальны рэкорд на 200 метрах — на дыстанцыі яна паказала вынік у дзве хвіліны і 04,80 секунды. Спартсменка выйграла два залатыя медалі ў стартах на 100 метрах вольным стылем і 50 метрах на спіне. У эстафеце 4х50 вольным стылем Настасся Шкурдай устанавіла юніёрскія рэкорды свету і Еўропы ў плаванні на кароткай вадзе — 23,69 секунды.


4. Беларускія самбісты выйгралі сем медалёў на этапе Кубка свету «Мемарыял Харлампіева — 2020», які прайшоў у Маскве.

У спартыўным раздзеле сярод жанчын беларускі занялі 3-е месца ў агульнакамандным заліку. У іх калекцыі — сярэбраныя медалі Настассі Скварцовай (68 кг) і Карыны Шут (80 кг), а таксама «бронза» Анфісы Капаевай (48 кг) і Настассі Грышчанкі (звыш 80 кг). У гэтым раздзеле сярод мужчын «серабро» выйграў Максім Ліхавец, а бронзавы медаль заваяваў Цімафей Емяльянаў.

У спаборніцтвах па баявым самба бронзавую ўзнагароду выйграў Уладзіслаў Міхейчык, які выступае ў катэгорыі 62 кілаграмы.


5. У Мінску прайшоў фінал Кубка Беларусі па кулявой стральбе. Уладзіслава Пронька пабіла нацыянальны рэкорд у практыкаванні «стральба з вінтоўкі пнеўматычнай на дзесяць метраў», яна ж і перамагла ў гэтым практыкаванні. Уладзіслава стала рэкардсменам і ў практыкаванні «стральба з малакалібернай вінтоўкі».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Загаловак у газеце: Ілья Шымановіч абнавіў сусветны рэкорд

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.