Вы тут

У адной плыні з літаратурамі свету


Адрадзіўшы ў 2019‑м выпуск альманаха “Далягляды”, выдавецтва “Мастацкая літаратура” перадало творчую эстафету Выдавецкаму дому “Звязда”.


Выпуск альманаха перакладной літаратуры ў 2021 годзе пабачыць свет менавіта ў ВД “Звязда”. З просьбай пракаментаваць, праанансаваць творчы праект мы звярнуліся да паэта Віктара Шніпа, які й цяпер выступае ўкладальнікам альманаха.

“Спадзяюся, што ў традыцыі будзе доўгае жыццё, і цяпер ініцыятыву прадстаўлення на беларускай мове лепшых здабыткаў перакладчыцкай справы падтрымлівае Мінінфармацыі Беларусі, — адзначыў спадар Віктар. — Ужо складваецца змест гадавіка. Па традыцыі ўдзел у фарміраванні зместа прымуць вядомыя ў Беларусі перакладчыкі Мікола Мятліцкі, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Леанід Дранько-Майсюк, Андрэй Хадановіч, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка й шмат хто яшчэ. Рыгор Ляшук прапаноўвае апавяданні лацінаамерыканскіх пісьменнікаў, Святлана Быкава — некалькі падборак паэтаў з нацыянальных літаратур Расійскай Федэрацыі. Абавязкова ўключым у новы выпуск вершы паэтаў Узбекістана, Таджыкістана, Казахстана, Туркменістана, Кыргызстана. Так склалася, што ў апошнія гады творы аўтараў з гэтых краін актыўна друкуюцца ў нашай перыёдыцы ў перакладах на беларускую мову. Нягледзячы на тое, што юбілейны год Уладзіміра Караткевіча ўжо завяршаецца, мы пададзім у альманаху некалькі публікацый, якія раскажуць пра ўшанаванне класіка ў іншых краінах свету”.

Сярод перакладчыкаў альманаха — і беларускія пісьменнікі, якія часова ці стала жывуць у замежжы: Сяргей Панізьнік, Міхась Кенька, Станіслаў Валодзька. Спадзяюцца і ўкладальнік, і кіраўніцтва ВД “Звязда”, што шырока будуць прадстаўлены ў выпуску за 2021 год творы нашых сяброў з бліжніх краін: Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны. Заўжды літаратурныя, перакладчыцкія стасункі з нацыянальнымі літаратурамі гэтых краін былі ў Беларусі на высокім мастацкім узроўні. Літаратурная дыпламатыя спрыяла й сувязям у іншых галінах жыцця.

Што ж, будзем чакаць альманах “Далягляды‑2021”!

Кастусь ЛЕШНІЦА

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».