Вы тут

Экзоты на агародзе. Паслён садовы Санберы


Гэтую ягаду называюць сонечнай, аднак плады ў яе чорныя, бліскучыя, як у паслёна. Ды і сама яна створана амерыканскімі селекцыянерамі пры скрыжаванні паслёнаў еўрапейскага і афрыканскага.


Санберы — адна з разнавіднасцяў садовых буйнаплодных паслёнаў.  Вырошчваць яго лепш праз расаду, высяваць насенне ў канцы сакавіка, а ў грунт — адначасова з таматамі.

Кусты санберы магутныя, раскідзістыя, дасягаюць вышыні 1,5 м, з моцным сцяблом і мноствам бакавых парасткаў-пасынкаў. Лісты падобныя на лісты паслёну. Кветкі белыя, як у перцу. Ягады чорныя, велічынёй з вішню, сабраныя ў гронкі па 10–15 штук. Цвіце расліна і спеюць ягады да восеньскіх халадоў.

У дачыненні да глебы гэтыя расліны непатрабавальныя. Схема пасадкі — 80х70 см. Адразу ж трэба прадугледзець апору для будучых кустоў і нацягнуць уздоўж градкі дрот, бо бакавыя парасткі не пасынкуюць, а падвязваюць. За вегетацыю расліны двойчы абганяюць. Ураджай збіраюць у гронках у канцы верасня.

Цвіценне расліны і паспяванне ягад на кустах працягваецца да позняй восені. Да наступлення замаразкаў буйныя ягады здымаюць, а тыя, што засталіся, можна накрыць плёнкай, і яны будуць спець да самых халадоў. Для паскарэння паспявання ягад прыкладна ў канцы жніўня верхавіны ўсіх парасткаў прышчыпваюць. Часта плады не выспяваюць. Няспелыя ягады нясмачныя.Тады куст вырываюць з зямлі і падвешваюць за корань, каб ягады працягвалі спець. З аднаго куста можна сабраць да вядра ягад.

Ягады санберы пругкія і ў прахалодным памяшканні захоўваюцца даволі доўга. Аднак смак у іх пасрэдны, нагадвае паслён. Таму перад ужываннем рэкамендуюць бланшыраваць дзве-тры хвіліны ў кіпені. Можна пакінуць кусты на градцы да замаразкаў. Ягады,
сабраныя пасля іх, салодкія на смак. Іх ужываюць свежымі, а таксама вараць з іх варэнне, кампоты. Дадаючы лімонную кіслату і кіслыя плады, гатуюць начынкі для бліноў і пірагоў. Ягады санберы ўтрымліваюць пекцін, антацыяны, селен. Іх прымаюць пры спазмах страўніка, хваробах мачавога пузыра і галаўных болях. Яны дапамагаюць нармалізаваць артэрыяльны ціск, палепшыць памяць і вастрыню зроку, павысіць трываласць і адаптацыйныя магчымасці арганізма. Усе аспекты лячэння з дапамогай санберы абавязкова ўзгадняюць з урачом.

Акрамя Санберы, ёсць яшчэ некалькі сартоў садовага паслёну, напрыклад, Сараха з ягадамі, што нагадваюць чарніцы. Нароўні з пералічаным вышэй, кусты санберы дэкаратыўныя і выкарыстоўваюцца ў кампазіцыях.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.