Вы тут

Савет Рэспублікі ўхваліў праекты, прапанаваныя МУС


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў прапанаваныя праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці». Іх прадставіў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, паведамляе прэс-служба МУС.


Ён адзначыў, што ў мінулым годзе ў краіне было зарэгістравана звыш дзесяці з паловай тысяч злачынстваў у сферы маралі, незаконнага абарачэння наркотыкаў і тых, якія датычацца экстрэмісцкай дзейнасці. Са студзеня да лістапада бягучага года зарэгістравана больш за 20 тысяч кіберзлачынстваў.

— У гэтай сувязі паняційны апарат пашыраны тэрмінам «камп'ютарная інфармацыя», а таксама былі скарэктаваны вызначэнні і ўмовы правядзення канкрэтных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, — адзначылі ў прэс-службе ведамства. Увогуле, змены скіраваны на тое, каб павысіць эфектыўнасць аператыўна-вышуковай дзейнасці ў мэтах барацьбы са злачыннасцю. Яны таксама ставяць за мэту няўхільнае выкананне законнасці падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Акрамя таго, быў скарэктаваны пералік падстаў пастаноўкі правапарушэнняў на ўлік. Тут былі ўлічаны палажэнні праектаў новых кодэксаў аб адміністрацыйнай адказнасці. У прыватнасці, у адзіны банк даных прапануецца змяшчаць звесткі аб вызваленні асоб ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем ім папярэджання.

— Важнейшае месца ў праекце займаюць нормы, якія вызначаюць парадак паведамлення звестак аб правапарушэннях. Паколькі перадача персанальных даных і звестак аб прыватным жыцці фізічных асоб з'яўляецца абмежаваннем правоў і свабод грамадзян, права на атрыманне інфармацыі аб правапарушэннях з адзінага банка даных без згоды фізічных або юрыдычных асоб даецца толькі шэрагу органаў, асноўнымі функцыямі якіх з'яўляюцца абарона правоў і свабод грамадзян, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, абароны, грамадскага парадку, — падкрэслілі ў прэс-службе МУС.

Да таго ж, звесткі аб правапарушэннях грамадзяне цяпер змогуць атрымаць і ў электронным выглядзе. Гэта зроблена дзеля дэбюракратызацыі і павышэння даступнасці інфармацыі.

Прэв’ю: stroyobzor.ua

Загаловак у газеце: Прапановы МУС улічаны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?