Пераможцы анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”: прызы сімпатый гледачоў, рэдакцыі часопіса “Маладосць” і народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.
У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка да 15 лістапада праводзіла анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.
Вялікая цікавасць да конкурсу, захапленне творчасцю паэта, высокі мастацкі ўзровень дасланых конкурсных прац моцна ўразіў і пакінуў найлепшыя водгукі гледачоў:
“Всему оргкомитету и жюри конкурса большое спасибо за работу!”
Таццяна Цімашэнка
Выбраць лепшых сярод амаль 880-ці таленавітых і артыстычных удзельнікаў аказалася даволі няпростай задачай, управіцца з якой нам дапамаглі сябры экспертнага журы. Сярод іх:
Запрашаем пазнаёміцца з тымі конкурснымі выступамі, што былі дадаткова адзначаны гледачамі, а таксама прадстаўнікамі нашых інфармацыйных партнёраў і экспертнага журы.
Прыз глядацкіх сімпатый атрымліваюць Скарабагатаў Іван і Рогалева Эліна, 6 г. (ДУА “Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў імя Я. Глебава”). Іхняе чытанне казкі “Пра дзеда і ўнука” набрала ў конкурснай суполцы на facebook найбольшую колькасць (200!) падабаек.
Прызы сімпатый ад рэдакцыі часопіса “Маладосць” дастануцца:
Прыз “За жывое слова” ад народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” атрымліваюць:
Азнаёміцца з іншымі конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.
Удзельнікі-пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі на выніковым мерапрыемстве конкурсу, правесці якое плануецца пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.