Вы тут

Дзед Мароз пасяліўся ў парку


— Дзе такі дзед Мароз? — У мінскім парку імя Горкага. Пасяліўся ён тут і паабяцаў бываць штодзень з 10 гадзін раніцы да 19 вечара. Знайсці яго казачную рэзідэнцыю лёгка, яна пад высокімі елкамі на беразе Свіслачы. На сённяшні дзень — самая актуальная і маляўнічая пабудова ў старым парку.


— А што ён робіць? — Разам са Снягуркай сустракае маленькіх гасцей і іх бацькоў, ладзіць вясёлыя зімнія гульні, раздае малым прэзенты. Можа і ў сваю хатку запрасіць. Зразумела, улічвае ўсе сённяшнія парады медыкаў (казачны домік Дзед Мароз часта праветрывае, не дазваляе збірацца вакол сябе ў вялікія кампаніі).

— А пра што ён гаворыць? — Зразумела, віншуе кожнага з надыходзячым Новым Годам, жадае ўсім здароўя і поспехаў. Калі хто з малых ды бацькоў не паспеюць пагутарыць з гаспадаром казачнай зімовай рэзідэнцыі, яны маюць магчымасць напісаць яму ліст — паштовая скрыня побач з уваходам.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?