Вы тут

Леанід Заяц моладзі: Толькі разам мы зможам перажыць гэты цяжкі перыяд і вярнуцца да нармальнага жыцця


Старшыня Магілёўскага аблвыканкама сустрэўся з выкладчыкамі і маладзёжным актывам ВНУ рэгіёна.


Сустрэча адбылася на базе МДУ імя А. Куляшова. Леанід Заяц агучыў асноўныя напрамкі развіцця вобласці і краіны, распавёў пра дасягнутыя рэгіёнам вынікі 2020 года.

Ён падзякаваў моладзі за актыўную грамадзянскую пазіцыю і разуменне сітуацыі. «Толькі разам мы зможам перажыць гэты цяжкі перыяд і вярнуцца да нармальнага жыцця», — падкрэсліў ён.

Губернатар адзначыў, што мэта мерапрыемства — пачуць ад моладзі надзённыя пытанні, тое, што іх сёння хвалюе. Ён звярнуў увагу на тое, што год, нягледзячы на ўсе яго выклікі, быў тым не менш спрыяльны для эканомікі рэгіёна.

— Пандэмія паралізавала сусветную эканоміку, шмат у якіх краінах адбыўся спад, але Беларусь, дзякуючы той палітыкі, якую праводзіла дзяржава, не мела адчувальных негатыўных наступстваў, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама. — Прадпрыемствы і арганізацыі працягвалі працаваць, людзі былі занятыя ў вытворчасці. Усё гэта дазволіла не толькі ўтрымацца на папярэдніх пазіцыях, а нават спрацаваць з плюсам. Сёлета на 40 % было болей сабрана збожжа, на 18 % вырасла зарплата работнікаў АПК, з перавыкананнем паказчыкаў спрацавала будаўнічая галіна. Адкрываліся новыя басейны, дзіцячыя сады, стадыёны, паліклінікі, бальніцы. Пабудавана нямала дарог, газіфікаваны пасёлкі, палепшаны стан гарадоў раённага значэння — Бялынічаў, Асіповічаў, часткова Чавус. У цэлым вобласць па выніках года павінна дадаць 1 % да ўзроўню ВРП (валавога рэгіянальнага прадукту — Зв.) 2019-га.

Студэнты пацікавіліся ў кіраўніка вобласці наконт будучага развіцця краіны, папулярных спецыяльнасцяў, вакцынацыі ад каранавіруса. Губернатар паведаміў, што ў вобласці будзе працягвацца будаўніцтва сацыяльна важных аб’ектаў — басейнаў, стадыёнаў, медыцынскіх устаноў. Што датычыцца кадраў, то ў вобласці ёсць попыт на інжынераў, урачоў і спецыялістаў для сельскай гаспадарцы. 

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, прарэктар па вучэбнай працы Магілёўскага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, член Савета Рэспублікі Алег Дзячэнка.

Ігар Марзалюк азнаёміў прысутных з гістарычнымі матэрыяламі на тэму дзяржаўнай сімволікі і гераізацыі нацызму. А рэктар універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук расказаў пра тое, што асаблівасці вучобы ва ўмовах каранавірусу паспрыялі таму, што ўніверсітэт за кошт увядзення дыстанцыйнай адукацыі сёлета нават перавыканаў паказчык па экспарце паслуг. Магчымасцю вучыцца ў МДУ імя А.Куляшова скарысталася шмат замежных студэнтаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.