Вы тут

ДА 110-ГОДДЗЯ УЛАДЗІМІРА КОРБАНА


 

25 жніўня 1910 года ў пасёлку Барань, што на Аршаншчыне, нарадзіўся вядомы беларускі паэт-сатырык Уладзімір Іванавіч КОРБАН. Першыя літаратурныя творы ён надрукаваў у 1945-м, а ўжо праз тры гады быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Амаль два дзесяцігоддзі Уладзімір Іванавіч працаваў у часопісе «Вожык», з іх у 1967—1971 гадах — галоўным рэдактарам. У 1970-м яму прысвоена ганаровае званне «За-служаны дзеяч культуры». У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў стралковай ротай, удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі. Аўтар шматлікіх зборнікаў саты-рычных вершаў, баек і фельетонаў (чатыры кнігі пабачылі свет у «Бібліятэцы «Вожыка» — «Дакладныя прыкметы» (1958), «Сіняк» (1964), «Дзям’янава юшка» (1970), «Жук і мёд» (1980)), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982).
 

«Дакладныя прыкметы» сваіх герояў У. Корбан ведаў, як ніхто іншы. Пэўна, таму такой папулярнасцю карысталіся ў чытачоў яго байкі, якія і сёння гучаць, нібы толькі што напісаныя.

(Дарэчы, у 2010 годзе напрыканцы верасня на Аршаншчыне праходзілі юбілейныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю знакамітага байкапісца. Адбыліся сустрэчы з чытачамі Аршанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў г. п. Бабінічы і аршанскай бібліятэкі імя Уладзіміра Корбана, у маляўнічым бараньскім сасновым парку прайшло тэатралізаванае гарадское свята «Наш славуты зямляк», а ў зале Палаца культуры — галоўная вечарына. Дзякуючы тагачаснаму старшыні гарвыканкама г. Барань Васілю Русакову ў скверы каля сярэдняй школы № 15, якая носіць імя У. І. Корбана, з нагоды стагадовага юбілею слыннага творцы была пасаджана новая алея, а таксама зроблены і адкрыты Памятны знак у гонар У. Корбана. Планавалася, што гэты камень у будучым стане падмуркам помніка слыннаму сатырыку.)
 

На радзіме па праве ганарацца славутым земляком. Таму сёлета было прынята рашэнне аб правядзенні адкрытага рэгіянальнага дыстанцыйнага конкурсу чытальнікаў баек «Талентаў у нас шмат!», прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага бай-капісца Уладзіміра Корбана. Заснавальнікі і арганізатары мерапры- емства — Бараньскі гарвыканкам, аддзел культуры Аршанскага райвыканкама, ДУК «Палац культуры г. Барань Аршанскага раёна», ААТ «Тэхніка сувязі». Гэтую ідэю таксама ўхваліла рэдакцыя рэспубліканскага часопіса «Вожык» — найстарэйшага літаратурна-мастацкага выдання ў галіне сатыры і гумару. Галоўны рэдактар Юлія Зарэцкая прыняла прапанову ўзначаліць журы конкурсу. У яго склад таксама ўвайшлі Алена Чарных, дырэктар ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна», рэжысёр; Вікторыя Бацюкова, рэдактар аддзела навін канала «Культура» Беларускага радыё, вядучая радыёперадачы «Тэатраманія»; Максім Пе- расецкі, акцёр тэатра і кіно; Аляксандр Дубкевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах ААТ «Тэхніка сувязі»; Жанна Кальчэўская, старшыня пярвічнай праф- саюзнай арганізацыі ААТ «Тэхніка сувязі» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў галін прамысло- васці «Белпрафмаш».
 

Кожны, хто ведае, любіць і ўмее чытаць байкі У. Корбана, хто валодае артыстызмам, мог прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве. Інфармацыя пра яго размяшчалася ў глабальнай сетцы інтэрнэт на афіцыйных старонках сацыяльных сетак арганізатараў конкурсу.
 

Спаборніцтва чытальнікаў праводзілася дыстанцыйна — у форме прагляду конкурсных відэаматэрыя-лаў. Кожны ўдзельнік рыхтаваў выступленне (чытанне байкі У. Корбана на памяць па ўласным выбары на беларускай мове) і адпраўляў на электронны адрас арганізатара. Заяўкі прымаліся з 1 жніўня па 1 кастрычніка 2020 года.
 

Конкурс праводзіўся ў наступных узроставых катэгорыях: малодшая (6—10 гадоў), сярэдняя (11—14 гадоў), старэйшая (15—35 гадоў) і дарослыя (35 гадоў і больш). Усяго было дапушчана 26 чытальнікаў.
 

У малодшай узроставай групе дыпламантам І ступені стала Марыя Аўсюкевіч, удзельніца ўзорнага юнацкага тэатра-студыі «Гармонія» ДУК «Полацкі гарадскі Палац культуры» г. Полацка (кіраўнік Святлана Аляксеева) з байкай «Тупіца і шкатулка», у сярэдняй узроставай групе — Арына Рубановіч з байкай «Казёл і муха», у старэйшай узроставай групе — Іван Байкоў з байкай «Агуркі», удзельнікі ўзорнага тэатра «Вясёлка» ДУК «Палац культуры г. Барань Аршанскага раёна» (кіраўнік Людміла Сасніцкая). Сярод дарослых чытальнікаў перамогу атрымала Людміла Ярома, удзельніца клуба самадзейных паэтаў «Натхненне» ДУК «Палац культуры г. Барань Аршанскага раёна» (кіраўнік Аксана Васілёнак) з байкай «Пустышка». Дыпломы і памятныя падарункі пераможцам былі ўручаны 23 кастрычніка падчас святкавання Дня горада Барань.
 

Конкурс актыўна падтрымалі прыхільнікі і аматары беларускага мастацкага слова, што садзейнічала развіццю творчых здольнасцей дзяцей, моладзі і дарослых, стала значным укладам у захаванне памяці і літаратурнай спадчыны Уладзіміра Корбана.
 

Убачыць і паслухаць выступленні пераможцаў адкрытага рэгіянальнага дыстанцыйнага конкурсу чытальнікаў баек «Талентаў у нас шмат!» можна па спасылках https://vk.com/dk_baran, https://ok.ru/group/54131903496386 альбо на сайце часопіса сатыры і гумару «Вожык».
 

Людміла САСНІЦКАЯ,
загадчык дзіцячага аддзела Палаца культуры г. Барань.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».