Вы тут

«Дарыце ўсім любоў і дабрыню». Прэзідэнт паўдзельнічаў у акцыі «Нашы дзеці»


Навагодняе прадстаўленне «Чароўны свет», адным з гледачоў якога стаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прайшло ў Палацы Рэспублікі.


На свята ў беларускую сталіцу запрошаныя 2 370 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны. Большасць з іх — дзеці-сіроты, інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Запрашэнне ў Палац рэспублікі атрымалі кадэты, дзеці сілавікоў, якія загінулі ці атрымалі раненні, дзеці, пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС і школьнікі-пераможцы конкурсаў і алімпіяд, выдатнікі вучобы.

У сваім выступленні Прэзідэнт адзначыў, што сёння для яго адзін з самых любімых і хвалюючых дзён у годзе, таму што гэта дзень сустрэчы з маленькімі беларусамі.

«Хвалюешся таму, што заўсёды кажаш нешта дарослым людзям, а тут — будучыня нашай нацыі, — сказаў Прэзідэнт. — Хвалюешся і таму, што тут кожны год новыя твары, але ўсіх нас аб’ядноўвае адно — мы ўсе чакаем цуда».

Ён нагадаў: з году ў год на дабрачынны спектакль збіраюцца новыя ўдзельнікі, але пастаянным застаецца тое, што хлопцы і дзяўчынкі, запрошаныя ў Палац Рэспублікі — самыя паспяховыя ў вучобе, творчасці ці спорце. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сярод гледачоў тыя дзеці, чыя жыццёвая сітуацыя патрабуе асаблівай увагі.

«Зразумела, што ў гэтай зале толькі маленькая частка дзяцей, выхавацеляў і настаўнікаў, якія жывуць у нашай краіне. Таму сёння час, каб мы разам адправілі прывітанне тым, хто не змог папасці ў гэтую залу па тэхнічных прычынах і пажадаем ім поспехаў у будучым годзе», — дадаў кіраўнік краіны.

Ён выказаў удзячнасць усім, дзякуючы каму навагодняе свята ў Палацы рэспублікі адбылося і тым, хто ў гэтыя дні прымае ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

«Паважаныя дарослыя, прадпрымальнікі, бізнесмены, проста людзі добрай волі, дазвольце мне ад імя беларускага народу чарговы раз падзякаваць вам за тую дабрыню і цеплыню, якую вы дарыце ў гэтыя пераднавагоднія і навагоднія дні ўсім, хто мае патрэбу. Гэта сапраўды прыклад і паказчык нашай нацыі — добрай, талерантнай і вельмі перспектыўнай», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што не будзе нечага раіць малым беларусам, але скажа пра галоўнае. Кіраўнік краіны звярнуўся да малых з просьбай любіць сваіх родных і блізкіх, берагчы бацькоў, паважаць настаўнікаў і выхавальнікаў.

«Гэта самыя добрыя і цёплыя людзі, што ёсць на зямлі. І памятайце, цудоўны свет, які мы ўбачым сёння на гэтай сцэне, — гэта перад усім любоў і дабрыня. Дарыце ўсім любоў і дабрыню. Калі вы будзеце яе дарыць іншым, у адказ таксама будзеце любімымі і атрымаеце дабрыню», — завяршыў прамову Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?