Вы тут

Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»

Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычным семінары “Шляхамі маладнякоўцаў”


27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

 

Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023), які прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. Ініцыятарамі стварэння праекта сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Падчас навукова-практычнага семінара плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • Жыццё і творчая спадчына Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага
  • Роля і значэнне творчасці пісьменнікаў у станаўленні беларускай літаратуры 1920–1930-х гг.
  • Літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”
  • Вынікі дзейнасці двух гадоў працы сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023)

Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, аспіранты, магістранты, студэнты.

Пасля правядзення семінара лепшыя тэксты будуць надрукаваны ў часопісе “Маладосць”, а таксама выкарыстаны для падрыхтоўкі віртуальных раздзелаў да юбілеяў Змітрака Бядулі і Міхася Зарэцкага ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Асобныя артыкулы будуць размешчаны ў электронным выглядзе на старонцы семінара на партале НББ.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць на электронную пошту oniki@nlb.by да 31 студзеня.

Азнаёміцца з інфармацыйным лістом семінара і зарэгістравацца ў якасці дакладчыка ці госця да 22 студзеня можна тут.

Мерапрыемства адбудзецца 27 студзеня з 11.00 да 14.00 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

! У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй удзел у семінары магчымы ў вочным і завочным фармаце.

На працягу двух гадоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі разам з партнёрамі: Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Выдавецкім домам “Звязда” (часопісам “Маладосць”) – працуе над маштабным рэспубліканскім праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які прымеркаваны да 100-годдзя Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

За гэты час было створана 6 віртуальных раздзелаў да юбілеяў “маладнякоўцаў”: Валерыя МараковаАдама БабарэкіУладзіміра ХадыкіУладзіміра ДубоўкіКузьмы ЧорнагаЯна Скрыгана. Для папулярызацыі дзейнасці пісьменнікаў, прэзентацыі раздзелаў ладзіліся імпрэзы, лекцыі, круглыя сталы. Апошняй ініцыятывай, што атрымала шырокі рэзананс, стала правядзенне анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі, у якім прынялі ўдзел каля 880 чалавек з усёй Беларусі, а таксама з-за мяжы. Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы на фэйсбуку “О, Беларусь, мая шыпшына!” і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.

Праца бібліятэкі над праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця” працягваецца, рыхтуюцца новыя раздзелы, прысвечаныя юбілярам 2021 года: Андрэю Александровічу (1906–1963), Змітраку Бядулю (1886–1941), Міхасю Зарэцкаму (1901–1937).

Запрашаем да ўдзелу ўсіх зацікаўленых!

Крыніца: https://www.nlb.by/by/events/371842/

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.