Вы тут

З 2021 года будуць пашыраны меры сацыяльнай абароны


Пачынаючы з 2021 года будуць пашыраны меры сацыяльнай абароны, у прыватнасці падтрымка сем'яў з дзецьмі, а таксама паслугі па доглядзе малых ранняга ўзросту, з'явяцца новыя сацыяльныя паслугі для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі і іншае. Пра гэта расказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, наведваючы Баранавічы.


— У сямейнай палітыцы мы арыентуемся на забеспячэнне сацыяльных паслуг. У нас у двух гарадах працуюць сацыяльныя цэнтры па аказанні паслуг сем'ям з дзецьмі. Задача наступнай пяцігодкі — каб яны ствараліся і развіваліся ў кожным абласным цэнтры. Таксама трэба развіваць паслугі па доглядзе дзяцей ранняга ўзросту. Прыцягваць у гэтую сферу не толькі дзяржаву, але і прыватны бізнес, які зможа прадаваць паслугі за адэкватную, даступную цану, — адзначыла Ірына Касцевіч.

Міністр звярнула ўвагу на тое, што ў наступным годзе Мінпрацы пашырыць пералік бясплатных сацыяльных паслуг для сем'яў з дзецьмі-інвалідамі. Вырашана пытанне па дадатковай выплаце шматдзетным сем'ям адраснай сацыяльнай дапамогі ў сувязі са зніжэннем прыбыткаў пры нараджэнні дзіцяці.

— З верасня гэтага года павышаны крытэрый патрэбнасці для штомесячнай сацыяльнай дапамогі са 100 % да 115 % БПМ. Верагодна, не з 2021, а з 2022 распаўсюдзім гэтую меру і на сем'і, якія выхоўваюць дваіх дзяцей. Таму што тут таксама ёсць праблема, — патлумачыла міністр. Яна дадала, што з Міністэрствам адукацыі плануецца прапрацаваць магчымасць вызвалення ад аплаты за навучанне аднаго з бацькоў пры нараджэнні дзіцяці ў студэнцкай сям'і.

Ірына Касцевіч закранула пытанне фарміравання ў наймальнікаў прыязнага стаўлення да работнікаў, у якіх ёсць сямейныя абавязкі.

— Нам трэба пераарыентаваць працадаўцу. Ён мусіць усведамляць, што работнік з сямейнымі абавязкамі — дысцыплінаваны, адказны, каштоўны кадр. У пяцігодцы разгорнем канцэпцыю, сяброўскую бацькам. Будзем нацэльваць працадаўцаў распрацоўваць пакеты, накіраваныя на падтрымку сямейных работнікаў, — дадала яна.

Ірына Касцевіч паведаміла, што ў апошнія гады ў Беларусі вырасла колькасць шматдзетных сем'яў. Звязваюць гэта ў тым ліку і з праграмай сямейнага капіталу, якая стартавала ў 2015 годзе. З таго моманту колькасць шматдзетных сем'яў павялічылася на 40 %. Цяпер іх у краіне 112 тысяч, больш за ўсё ў Брэсцкай вобласці.

— Мы прааналізавалі, што сямейны капітал працуе эфектыўна. У сярэднім штогод нараджаецца 20-22 тысячы трэціх і наступных дзяцей. Было прынята рашэнне аб падаўжэнні гэтай праграмы, — адзначыла Ірына Касцевіч. — З 1 студзеня 2020 года яна запрацавала ў абноўленым варыянце, было прадугледжана датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу. Мы ацанілі, як гэта спрацавала. Датэрмінова сямейным капіталам скарысталіся амаль 27 тысяч сем'яў. Каля 90 % патрацілі гэтыя сродкі на жыллё, — праінфармавала міністр.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: web-globus.de

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».