Вы тут

«Звязда» — наш культурны здабытак»


Андрэй Бугроў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў:


Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

— Я люблю чытаць газеты. Так, сапраўды, у наш век камп'ютарных тэхналогій з асалодай чытаю друкаваныя выданні. «Звязда» — адна з тых газет, якая заўсёды на стале ў старшыні Савета дэпутатаў сталіцы. Чаму? Кажу шчыра: «Звязда» — граматнае прафесійнае выданне, якое заўсёды цікава адкрываць. Хочацца таксама адзначыць, што кожны нумар газеты прадуманы, насычаны публікацыямі рознай тэматыкі, якія цікавыя як моладзі, так і людзям любога іншага ўзросту.

Назаву асобныя перавагі выдання.

  • Па-першае, «Звязда» — дзяржаўная рэспубліканская газета на беларускай мове.
  • Па-другое, у газеце працуюць адметныя журналісты. А калі артыкул піша асоба, індывідуальнасць, то заўсёды цікава чытаць такі матэрыял.
  • Па-трэцяе, люблю «Звязду» за тое, што яна заўсёды інфармавана ў пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання ў нашай краіне. Як дэпутат люблю чытаць публікацыі пра людзей, іх лёсы, штодзённае жыццё.
  • І, па-чацвёртае, «Звязда» — проста добрая газета, вельмі добрая. З упэўненасцю магу сказаць: «Звязда» — наш культурны здабытак.

У наш час інавацыйных тэхналогій хацелася б, каб «Звязду» чытала як мага больш жыхароў нашай краіны. А матэрыялы на яе старонках заставаліся такія ж разнапланавыя, здымкі — каляровыя і прыгожыя, а інфармацыя — аператыўная, дакладная, змястоўная і карысная.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».