Вы тут

Старшыня СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага: Газеты для мяне па-ранейшаму на першым месцы


Старшыня СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёна Аляксандр Багель:


— Мы выпісваем шмат газет на ўсе нашы падраздзяленні, у тым ліку і «Звязду». Асабіста мне цікава прачытаць у першую чаргу пра тых, каго я ведаю, пра свой калектыў, пра суседзяў, калег. Дзякуючы газетам і часопісам даведваюся, як працуюць іншыя гаспадаркі, чым яны ганарацца, што можна ў іх пераняць. Нельга варыцца ва ўласным соку, трэба ведаць, што адбываецца ў свеце. У рэспубліканскіх выданнях чытаю палітычныя навіны, цікаўлюся, што адбываецца ў краіне і далёкім замежжы. На першым месцы інфармацыя, якая датычыцца непасрэдна нашай галіны і палітыкі, але заўсёды з задавальненнем праглядаю актуальныя матэрыялы па культуры, медыцыне. Чытаю пра дасягненні нашых спартсменаў, пра тое, як развіваецца айчынны спорт. Канешне, інтэрнэт сёння займае шмат прасторы, але газеты, лічу, як былі на першым месцы, так і застаюцца. Гэта асабіста маё меркаванне. Мне падабаецца не сціслая канстатацыя факта, а аналітыка. І ніколі не абмяжоўваюся адной газетай. Нават пра адно і тое ж розныя выданні пішуць па-свойму. У кожнай газеты свае рубрыкі, свой падыход да падрыхтоўкі матэрыялу. Да нас даволі часта прыязджаюць журналісты з газет і тэлебачання. Сёлета, напрыклад, мы ўпершыню вырошчвалі кавуны, і гэтая навіна хутка распаўсюдзілася па інфармацыйных каналах. Летась мы пабудавалі сучасную ферму побач з нашымі біягазавымі ўстаноўкамі — МТК «Мышкавічы». Зараз гэты комплекс дае вельмі добрую аддачу. Гэта ферма выклікае цікавасць шмат у каго. Да нас прыязджалі па вопыт нават з заходніх абласцей. І гэта яшчэ адзін прыклад таго, як аператыўна працуюць нашы сродкі масавай інфармацыі. Мы сёння жывём у вельмі насычаны інфармацыйны час. З аднаго боку, гэта добра, бо ўсё, як той казаў, на паверхні, з іншага — патрабуе з большай адказнасцю ставіцца да таго, што чытаеш, каб не сказіць рэчаіснасць.

Запісала Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва СВК «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».