Вы тут

Калядны падарунак – з аўтографамі аўтараў


Аўтограф на кнізе заўжды захоўвае пэўную таямніцу. Па-першае, кніга нагадвае пра жывую сувязь з аўтарам. Па-другое, кожны надпіс — гэта памяць, напамін пра акалічнасці, дзе і ў якіх абставінах набыта тое ці іншае выданне.


Вось гэтыя і іншыя акалічнасці, звязаныя з аўтографамі, і ўлічваюць у маркетынгавай палітыцы ў сталічнай кнігарні «Акадэмічная кніга». Менавіта яе гаспадары запрашаюць у свой кніжны дом на Незалежнасці, 72 пакупнікоў, кнігалюбаў і прапануюць кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў, вучоных.

— Мы стараемся трымаць у асартыменце амаль усе кнігі беларускіх выдавецтваў, — расказвае дырэктар кнігарні Вольга ГЛУХОЎСКАЯ. — З прыязнасцю і вельмі адказна ставімся літаральна да кожнага чытацкага запыту. Безумоўна, нашы гандлёвыя акцэнты не толькі на мастацкіх кнігах, але і на выданнях асветніцкага, гістарычнага характару. І ў навагоднія святы цэлы шэраг кніг прапаноўваем набыць з аўтографамі. Пагадзіліся падпісаць свае кнігі патэнцыйным пакупнікам паэт Леанід ДРАНЬКО-МАЙСЮК, публіцыстка, вядомая журналістка-міжнародніца Інэса ПЛЕСКАЧЭЎСКАЯ, літаратуразнаўца Язэп ЯНУШКЕВІЧ, драматург і празаік Андрусь ГОРВАТ, журналістка і пісьменніца Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, філакартыст Уладзімір ЛІХАДЗЕДАЎ, дзіцячы пісьменнік Ганна ЯНКУТА, ды шмат хто яшчэ з добра вядомых у краіне пісьменнікаў, вучоных. Спадзяюся, што такія выданні нагадаюць пра тое, што кніга з аўтографам — цёплы, адмысловы падарунак блізкім людзям, знаёмым.

Акцыя «Калядны падарунак з аўтографам аўтара» ужо пачалася. У «Акадэмкнізе» мяркуюць, што праект будзе доўжыцца да 10 студзеня.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».