Вы тут

Крупко ўручыў падарункі выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко падчас навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу Сяргея і Таццяны Літвінка ў Заслаўі Мінскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


«У гэтай дружнай шматдзетнай сям’і выхоўваюцца 9 дзяцей, у тым ліку пяць прыёмных. Міністр цёпла павіншаваў рабят з надыходзячымі навагоднімі святамі, пажадаў поспехаў у вучобе і перадаў ім салодкія падарункі, а таксама сувеніры, якія супрацоўнікі міністэрства зрабілі сваімі рукамі», — распавялі ў прэс-службе.

Фота: Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі з 10 снежня па 10 студзеня. Штогод кіраўнікі міністэрстваў і іншых органаў дзяржкіравання, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем’і, сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Падчас акцыі яны віншуюць дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні праблем.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.