Вы тут

Што цікавага паглядзець па ТБ у апошні дзень 2020-га


Да самага чароўнага свята застаюцца лічаныя гадзіны. Паўсюль адчуваецца навагодняя атмасфера. Дадаць у яе палітру сваю «ноту» па традыцыі жадаюць і тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі. Ужо можна заўважыць на экране навагоднія лагатыпы і тое, як змяніўся выгляд студый навін, пачуць і ўбачыць віншавальныя міжпраграмныя відэазамалёўкі і тэматычныя выпускі фірменных праграм. А таксама паглядзець навагоднія серыялы, выбраць гульнявыя і мультыплікацыйныя кінастужкі на любы густ.


А вось у апошні дзень 2020-га года «Беларусь 1» прапаноўвае гледачам падвесці вынікі года з інфармацыйна-аналітычным праектам «Панарама» і ў кампаніі журналістаў Агенцтва тэленавін. У 23.50 на ўсіх тэлеканалах медыяхолдынга выйдзе навагодняе віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У першы ж дзень 2021-га ў 10.50 гледачоў чакае паказ дабрачыннага свята для дзетак «Галоўная ёлка краіны», а ў 15.10 — тэлеверсія навагодняга маладзёжнага балю ў Палацы Незалежнасці. І, вядома, святочны кінамарафон.

На «Беларусь 2» — фільмы, спецыяльныя выпускі праграм «Уключайся!», «ПІН_КОД», «Вежа», «Камень, ножніцы, папера» стануць сапраўдным гідам па традыцыях навагодніх свят.

Сацыякультурны канал прапануе гледачам прыгатаваць нацыянальныя стравы да святочнага стала ў праграме «Беларуская кухня» і праверыць сваё веданне роднай мовы ў тэматычным выпуску віктарыны «Сваімі словамі». А вось прыхільнікаў оперы чакае асаблівы сюрпрыз — вы зможаце ўбачыць святочную праграму рэжысёра-пастаноўшчыка Галіны Галкоўскай «Навагодні маскарад», дзе вядучыя артысты і салісты Вялікага тэатра прымераць на сябе вобразы куміраў мінулага стагоддзя. А музычным упрыгажэннем навагодняй ночы стануць канцэртныя праграмы «Новы год у класічным стылі» аркестра і хору Белтэлерадыёкампаніі і «Казкі венскага лесу» Іагана Штраўса ў выкананні сімфанічнага аркестра Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Вясёлых і чароўных вам свят!

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: mediasat.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

Якую небяспеку нясе экспрэс-дыета?

 Варта разумець, што дыеты такога тыпу — радыкальны метад, які мае шмат мінусаў.

Культура

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Рэстаўрацыя па-беларуску: ратаваць — неабходна

Гістарычная памяць — тое, што вызначае будучыню... Здаецца, банальная ісціна, якую не трэба нікому даказваць.