Вы тут

Дзве станцыі абезжалезвання вады адкрыты ў Калінкавіцкім раёне


Напярэдадні святаў станцыі абезжалезвання вады адкрыты ў аграгарадках Казловічы і Гарбавічы. Новыя сацыяльна значныя аб’екты пабудаваны па праграме «Чыстая вада» дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016–2020 гады. Дзякуючы намаганням мясцовых уладаў і падтрымцы дэпутацкага корпуса цяпер на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна функцыянуе 16 станцый абезжалезвання.


Між тым, сёлета планавалася пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю пяць станцый абезжалезвання вады — у населеных пунктах Даманавічы, Каплічы, Ліпава, Крукавічы і Савічы. Аднак гаспадарчы падыход да засваення сродкаў і прыцягненне ўласных сіл КУП «Камунальнік Калінкавіцкі» дапамаглі зэканоміць больш як 210 тысяч рублёў. Было прынята рашэнне да канца года пабудаваць на гэтыя сродкі яшчэ дзве станцыі абезжалезвання вады ў раёне.

З рэспубліканскага бюджэту на аб’ект будаўніцтва ў аграгарадку Казловічы было выдаткавана 122 тысячы рублёў. Прадпрыемства «Камунальнік Калінкавіцкі» гаспадарчым спосабам выканала работы па электразабеспячэнні, адмостцы, агароджы і добраўпарадкаванні аб’екта. Эканомія сродкаў склала звыш 15 тысяч рублёў. На будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў Гарбавічах са сродкаў рэспубліканскага бюджэту было накіравана 112 тыс. рублёў. Зноў камунальнае прадпрыемства раёна гаспадарчым спосабам выканала частку рамонтных работ на аб’екце і добраўпарадкаванне. Зэканоміць атрымалася больш як 8 тысяч рублёў.

Як адзначыў дырэктар КУП «Камунальнік Калінкавіцкі» Алег Жыгар, жыхары гэтых населенных пунктаў даўно падымалі пытанне якасці вады — утрыманне жалеза ў ёй тут перавышала нарматыўныя значэнні ў два-тры разы.

На станцыі ў Казловічах новае абсталяванне здольнае чысціць 12 кубічных метраў вады ў гадзіну, у Гарбавічах — 15 «кубоў» у гадзіну. Станцыі абезжалезвання забяспечаць пітной вадой належнай якасці каля 700 жыхароў аграгарадкоў.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.