Вы тут

Нуда смяротная — нібы вірус у душы


У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек гледачам прапануюць адпачыць ад спраў надзённых, паглыбіўшыся ў дваранскія клопаты ХІХ стагоддзя. Камедыя «Нікалаша» — спектакль для тых, хто любіць і пасмяяцца, і паразважаць…


Лялькі для дарослых

 

У многіх лялечны тэатр усё яшчэ асацыюецца з дзяцінствам. Для каго ж тады ў ім ідуць вячэрнія спектаклі з паметкай 16+? На самой справе, і з дапамогай лялек можна разыгрываць недзіцячыя драмы і прымушаць гледачоў суперажываць героям, да прыкладу, мінулых эпох… Хоць спачатку цяжка зразумець душэўныя пакуты таго ж чэхаўскага Нікалашы, дакладней Мікалая Аляксеевіча Іванава, якога з’ядае нігілізм з характэрным для яго неразуменнем сэнсу жыцця і адсутнасцю хоць якіх-небудзь жаданняў. Здавалася б, у памешчыка, хоць і збяднелага, ёсць шмат чаго: статус, жонка ды яшчэ адна жанчына, закаханая ў яго, землі, процьма вольнага часу… Жыві ды радуйся! Аднак герой «не адчувае ні любові, ні жалю, а толькі пустэчу і маркоту». Карацей кажучы, накрыў чэхаўскага героя з галавой крызіс сярэдняга ўзросту, які перажывае практычна кожны сучасны чалавек.

Спектакль «Нікалаша», створаны па матывах драмы «Іванаў» Антона Чэхава, ідзе на сцэне мінскага Белдзяржтэатра лялек з красавіка гэтага года. Рэжысёр — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» Аляксей Ляляўскі. Мастачка — Людміла Скітовіч.

Сыр-бор

Фота PUPPET-MINSK.COM

Дык у чым канфлікт у «Нікалашы»? Што за падзеі адбываюцца ў гэтай неадназначнай, заўважу, п’есе, і які ж ён — галоўны герой?

Іванаў Мікалай Аляксеевіч, адукаваны, інтэлігентны памешчык, — увесь у даўгах. Яго жонка Ганна Пятроўна (да замужжа Сара Абрамсан) хворая на сухоты. Яна адраклася ад сваёй веры і родных, закахаўшыся ў свайго будучага мужа, а цяпер пакутуе з‑за яго абыякавасці да яе. Мікалай Аляксеевіч таксама пакутуе, сам не ведаючы ад чаго. «Дзень і ноч баліць маё сумленне, я адчуваю, што глыбока вінаваты, але ў чым, уласна, мая віна, не разумею. А тут яшчэ хвароба жонкі, безграшоўе, вечная грызня, плёткі… Я паміраю ад сораму пры думцы, што я, здаровы, моцны чалавек, пераўтварыўся ці то ў Гамлета, ці то ў Манфрэда, ці то ў «лішнія людзі»… Гэта абурае мой гонар, сорам прыгнятае мяне, і я моцна пакутую…» — дзеліцца Нікалаша сваімі пачуццямі з маладзенькай Шурачкай Лебедзевай, якая па самыя вушы таксама ў яго закаханая і адчайна марыць вярнуць да жыцця гэтага пакутніка. Дарэчы, яе бацьку, які жыве па суседстве, Іванаў пазычыў вялікія грошы. І, вядома, шлюб з дачкой Лебедзева можа палепшыць сітуацыю. Заканчаецца ўсё вяселлем (Ганна да таго часу ўжо памірае), але хэпі-энда няма: Іванаў страляецца. Чаму? «Прачнулася ўва мне маладосць, загаварыў ранейшы Іванаў!» — так тлумачыць ён свой апошні ўчынак.

Млоснаць ад «нічоганероблення»

З‑за сёлетняй пандэміі прэм’ера спектакля адкладвалася некалькі разоў. Дарэчы, цікавы факт: сама п’еса, напісаная, паводле слоў Чэхава, за 10 дзён, выклікала гарачыя спрэчкі сучаснікаў. Да першага паказу рыхтаваліся спехам: было ўсяго чатыры рэпетыцыі. На прэм’еры акцёрам дапамагалі суфлёры, артысты шмат імправізавалі. Прайшоў час, а п’еса па-ранейшаму не знайшла адзінага разумення ў асяроддзі крытыкаў. Тым не менш, «Іванаў» сёння ставіцца на сцэнах многіх тэатраў, нават у розных апрацоўках. Напрыклад, драматург Раман Далжанскі прапанаваў такую версію чэхаўскай камедыі з элементамі драмы (спектакль ідзе ў расійскім Тэатры Нацый): ён перараджае Іванава ў сучаснага офіснага клерка (у Чэхава той — дваранін). Яго ролю выконвае мастацкі кіраўнік Тэатра Нацый, народны артыст Расіі Яўген Міронаў. У пары з ім — Чулпан Хаматава, Лізавета Баярская і многія іншыя зоркі расійскага тэатра і кіно.

Рэжысёр беларускай версіі спектакля «Нікалаша» вырашыў пайсці традыцыйным, калі так можна сказаць, шляхам: яго Іванаў (акцёр Цімур Муратаў) — зусім не адметны персанаж: ходзіць сабе па сцэне, ціха абураецца, постаць у яго звычайная… Не Дон Жуан, хоць і апрануты ў ярка-ружовы паўкафтан, увесь у буйныя кветкі вышываны. Карацей, герой — ніякі. Магу сабе ўявіць, як цяжка акцёру граць ролю вонкава абыякавага персанажа, які шмат пакутуе ад згрызот сумлення незразумелага паходжання. Не менш кідкія строі ў гераінь спектакля. А якія на іх галовах шыкоўныя ўборы!.. Яны стаяць адна каля адной, нібы сапраўдныя кветкавыя клумбы, і балбочуць, і балбочуць… Невыносна нудотна! Але ж «паводле этыкету» трэба размаўляць пра штосьці з гасцямі, якія прыехалі павіншаваць Шурачку з днём нараджэння. Тут дакладна прасочваецца кантраст знешняй яркасці, кідкасці і адсутнасць усялякага сэнсу ў тым, што адбываецца.

Жыццё-пакута

Відавочная хуткая ўзбуджальнасць, прыцягненне іншых у свае шуканні і кіданні, а затым хуткая стамляльнасць разам з няўменнем (ці нежаданнем?) разблытаць гэты ментальны клубок… Вось дзе варта шукаць вытокі эмацыйнага выгарання галоўнага героя, кажучы сучаснай мовай. Як там у Ясеніна: «Не жалею, не зову, не плачу». Як бачна, нігілізм ХІХ стагоддзя не страціў сваёй актуальнасці. Такія ж страсці ды душэўныя пакуты ціхенька перайшлі ў нашу эпоху, толькі прыкрыліся іншымі паняццямі. Напрыклад, усім нам вядомы «пафігізм» — пра тое ж, праўда? Ці да болю знаёмы стан «усеагульнай млявасці і абыякавасці да жыцця». Бывае ж, здараецца?.. І некаму ж хочацца разабрацца: а дзе выйсце? Таму, магчыма, і зала ў мінскім тэатры лялек была амаль запоўнена, нягледзячы на пандэмію і дыскамфорт ад медыцынскіх масак, у якіх цяжка дыхаць ужо ў канцы першага акту.

П’еса перасягнула дзве эпохі, па-ранейшаму застаўшыся актуальнай: толькі замест лыжак з «кружовенным» варэннем, у нас у руках цяпер — смартфоны, а плёткі-размовы пра асабістае жыццё суседзяў і знаёмых перапаўняюць інтэрнэт. «Няма нічога новага пад сонцам», як казаў мудры Саламон. І, згодная, — гэта ж нуда смяротная, калі жывеш імгненным запалам, які, як вядома, хутка згасае… Калі ў душэўнай сваёй ляноце і млявасці не разважаеш, чаму здарылася тое, што здарылася, і чаму жыццё такое, якое яно ў цябе ёсць.

І смех, і грэх

Аляксей Ляляўскі пазначыў жанр спектакля як камедыя. І, праўда: раз-пораз у зале ажыўлена смяяліся над жартамі, якімі сыпалі чэхаўскія героі. Больш за ўсіх строіў дурня Міша Боркін (Валерый Зяленскі) — далёкі сваяк Іванава. Гэты персанаж быў «хранічна» нецвярозы і ад таго заўсёды вясёлы. Прыдумляў Міша ўсялякія несур’ёзныя варыянты, як выправіць бядотнае становішча Мікалая. А часам і зусім жартаваў «па-чорнаму»: напрыклад, калі страляў у ляльку — сімвалічна гэта быў Іванаў. Не патрапіў! Вось яно — тое знаёмае чэхаўскае ружжо, якое, па закону драматургіі, калі з’яўляецца ў першым акце, то заўсёды выстрэльвае ў апошнім. Стрэліла… Як неразумна!.. Неразумна не заўважаць смак «кружовеннага» варэння з‑за пустой балбатні. Не заўважаць ахвярнай любові аж двух жанчын — камусьці ж і адной такой за ўсё жыццё не знайсці. Проста дурасць — жыць і не шанаваць непаўторнае імгненне жыцця, што «паміж мінулым і будучыняй». Напэўна, пра гэта і хацеў сказаць Антон Чэхаў, спехам ствараючы чарговы несмяротны шэдэўр. А мы яго пачулі, скрозь стагоддзі. Але ці ўсе?

Аліса Гюнгер

На что мы тратим жизнь!

На мелочные ссоры,

На глупые слова,

пустые разговоры,

На суету обид,

на злобу — вновь и вновь.

На что мы тратим жизнь…

А надо б на любовь.

Сжигаем жизнь дотла

всё на пустое что-то —

На нудные дела,

ненужные заботы…

В угоду обществу

придумываем маски…

На что мы тратим жизнь!

А надо бы на ласки.

Мы распыляем жизнь

на сумрачную скуку,

На «имидж» и «престиж»,

ненужную науку,

На ложь и хвастовство,

на дармовую службу.

На что мы тратим жизнь?..

А нужно бы на дружбу.

Куда-то всё спешим,

чего-то добываем.

Чего-то ищем всё —

а более теряем;

Всё копим: золото, тряпьё

и серебро…

На что мы тратим жизнь!

А надо б на добро.

Волнуемся, кричим,

по пустякам страдаем;

С серьёзностью смешной

вещички выбираем.

Но сколько ни гадай —

всё выберешь не ту.

На что мы тратим жизнь…

А надо б на мечту.

Боимся радости, боимся

верить в сказки,

Боимся и мечты,

и нежности, и ласки;

Боимся полюбить,

чтоб после не тужить…

На что мы тратим жизнь?!

А надо просто жить!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?