Вы тут

Памерла мастачка Ала Непачаловіч


Беларускае выяўленчае мастацтва хуткасна нясе страты. Сыходзяць адзін за адным лепшыя творцы, якія былі і, гэа відавочна ўжо сёння, застануцца яркімі характэрнымі постацямі ў гісторыі айчыннага жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва... Уладзімір БАСАЛЫГА, Святлана КАТКОВА, Валерый ШКАРУБА... Цяпер вось, на самым пачатку 2021-га, літаральна 1 студзеня, памерла Ала НЕПАЧАЛОВІЧ.


У памяці — многія выстаўкі, зладжаныя з яе ўдзелам, а часам і выключна з яе ініцыятывы. Нектаоры час назад у мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў прагучала, сталася падзеяй выстаўка майстроў габелена і керамістаў «Сем + 2». Сем — таму што сабраны былі твораў 7 майстроў габелена: Алы Непачаловіч, Алены Обадавай, Уладзіміра Лісавенкі, Наталлі Сухаверхавай, Вольгі Раднікінай, Марыі Барысенкі і Алены Сяргеевай. Да гэтай грамады яркіх прадстаўнікоў у выразна беларускім накірунку мастацтва далучыліся керамісты Тамара Васюк і Наталля Еўглеўская.

Дарэчы, гэтае вымярэнне «Сем+2» — яшчэ і група ў секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага Саюза мастакоў. Ала Непачаловіч, дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, шмат прыклала сіл, намаганняў, каб такая група сфарміравалася, каб разам паядналіся аднадумцы. «Сем+2» стварылася на базе арт-праектаў «Натхненне», «Каляровая нізка», «Цаца ёсць цаца», іншых мастацкіх выяўленняў... Майстры габелену стараліся шырока паказаць плён свай працы. Імкнуліся выстаўляцца і ў Беларусі, і за яе межамі.

...Летась, у студзені 2020 года, Ала Непачаловіч сумесна з Тамарай Васюк арганізавалі ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» выстаўку «Адвечная прыгажосць». У прастору вядомай пляцоўкі мастацкіх здабыткаў нашай краіны ўвайшлі са сваімі працамі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Іх здабыткі здзяйсняліся ў мастацкіх майстэрнях «Мастацкая кераміка» (кіраўнік — Тамара Васюк) і «Мастацкае ткацтва» (кіраўнік — Ала Непачаловіч). У межах таго праекту арганізатары наладзілі і «круглы стол» «Нашы традыцыі і плынь часу». Вось гэтым і кіравалася ў сваіх мастацкіх перакананнях светлай памяці Ала Іванаўна Непачаловіч: бачыць традыцыю, след у след ісці за народным веравызнаннем, адчуваць час, быць разумным абаронцам народнай традыцыі, высокага народнага святла перад усімі няпростымі выпрабаваннямі.

...Калі стала вядома пра горкую навіну пра смерць майстра габелена, звязаўся з дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Паўлам САПОЦЬКАМ. Ён доўгі час працаваў кіраўніком мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». І зараз выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Вось што сказаў Павел Міхайлавіч: «... Сум і жальба, шкадаванне, што не стала такога энергічнага, такога творчага чалавека, Мастака і Педагога з вялікай літары... Гэта не так часта адбываецца, калі сыходзяцца ў адной асобе адразу дзве гэтыя праявы... Колькі выставак, колькі прэзентацый габелена, мастацкага ткацтва яна магла б яшчэ арганізаваць, правесці!.. Скрушна і самотна!..»

...Адна з прац Алы Іванаўны (гэты габелен мастачка прысвяціла бацьку — ваеннаму лётчыку) называецца «Срэбныя плыні». Зараз майстра сама выпраўляецца з дарогу вечнасці, дзе ёй будзе шырока і вольна, дзе праменьчыкамі будуць ззяць золата і срэбра. І там, у вечным свеце, у Алы Непачаловіч будзе свая плынь...

Максім Веяніс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».