Вы тут

Мітрапаліт Веніямін: Кожны чалавек павінен клапаціцца пра згоду і мір у грамадстве


Кожны чалавек павінен клапаціцца пра згоду і мір у грамадстве. Такое меркаванне ў інтэрв’ю праграме «Контуры» ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.


«Не толькі царква, а кожны чалавек павінны клапаціцца аб тым, каб былі згода і мір у нашым грамадстве. Аналіз мінулага года і выпраўленне памылак, пакаянне, выпраўленне няправільных дзеянняў, загладжванне іх добрымі справамі — гэта асноўны ўклад. Акрамя таго, асцярожнасць у справах і ўчынках, усё павінна быць узважаным, рабіцца з любоўю, каб не было новага развіцця процістаяння», — лічыць мітрапаліт Веніямін.

Што датычыцца змяненняў у Канстытуцыю, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі расказаў, што БПЦ у гэтым плане больш хвалююць пытанні сацыяльнай сферы. «Гэта датычыцца замацавання ў Канстытуцыі паняцця аб шлюбе з улікам традыцый хрысціянскіх і беларускага народа, а таксама пэўных сацыяльных пытанняў. Яны датычацца магчымасці выхавання падрастаючага пакалення менавіта на традыцыях беларускага народа, патрыятычнае выхаванне, як лепш зрабіць, каб маладыя людзі атрымлівалі не толькі выдатную адукацыю, але разам з тым быў і духоўны складнік у фарміраванні маладога чалавека. Пра гэта павінна паклапаціцца дзяржава, і мы па царкоўнай лініі прапануем, як гэта можна зрабіць», — расказаў ён.

Мітрапаліт Веніямін таксама паведаміў, што БПЦ ужо ўнесла свае прапановы. «Калі яны будуць падтрыманы, то яны знойдуць адлюстраванне ў адпаведным пункце, які будзе дазваляць і нават рэкамендаваць правядзенне курсаў, якія пасадзейнічаюць менавіта духоўнаму развіццю асобы на традыцыях беларускага народа», — адзначыў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.