Вы тут

НАН Беларусі назвала ТОП-10 вынікаў навукоўцаў за 2020 год


Згодна з рашэннем Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пераможцамі прызнаныя:


1.Калектыў навукоўцаў Інстытута фізікі НАН Беларусі за ўстанаўленне механізму дзеяння актыўных формаў кіслароду ў рэалізацыі эфектаў фотабіястымуляцыі нізкаінтэнсіўным лазерным выпраменьваннем рэпрадуктыўнай функцыі жывёл.

2. Аўтарскі калектыў Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі — за ідэнтыфікацыю метадамі камп’ютарнага скрынінгу і малекулярнага мадэлявання патэнцыйных інгібітараў каранавірусу SARS-CoV-2.

3. Калектыў навукоўцаў Інстытута цепла- і масаабмену НАН — за распрацоўку і прымяненне механахімічнага нанамадыфікавання шматфункцыянальных кампазіцыйных пакрыццяў кампанентаў мікратэхнікі.

4. Аўтарскі калектыў Аб’яднанага інстытута машынабудавання і Інстытута механікі металапалімерных сістэм НАН — за стварэнне інфармацыйных мадэляў — лічбавых двайнікоў гідра- і электрамеханічных прывадаў для праектавання і маніторынгу транспартных машын новага пакалення.

5. Навукоўцы Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі — за выяўленне феномену паскарэння фосфаролізу нуклеазідаў шляхам імабілізацыі ферментных субстратаў на аніёнаабменніках, як асновы для высокаэфектыўнага сінтэзу проціпухлінных прэпаратаў.

6. Какарэка Сяргей Вітальевіч, загадчык лабараторыі трансгранічнага забруджвання Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар — за колькаснае мадэляванне распаўсюджвання аэразольна-газавых прымесяў у атмасферы Беларускай антарктычнай станцыі і выяўленне тэндэнцый іх змянення за трыццацігадовы перыяд.

7. Аўтарскі калектыў Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі — за стварэнне рэкамбінантных штамаў бактэрый — прадуцэнтаў чалавечага бялку, як асновы стварэння біяпрэпаратаў новага пакалення;

8. Навукоўцы НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах — за вызначэнне ступені матэматычнай значнасці велічынь рызык пранікнення і распаўсюджвання чужародных відаў водных беспазваночных на тэрыторыі Беларусі.

9. Калектыў Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы — за распрацоўку біямедыцынскай тэхналогіі аднаўлення клетак печані на аснове комплексу фізіялагічна актыўных злучэнняў, якія валодаюць высокай анціаксідантнай і супрацьзапаленчай актыўнасцю.

10. Вучоныя-аграрыі НПЦ НАН Беларусі па земляробстве — за стварэнне гетэрозісных гібрыдаў азімага жыта на аснове сістэмы цытаплазматычнай стэрыльнасці як асновы павышэння генетычнага патэнцыялу.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў канцы студзеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».