Вы тут

Андрэй СІДАРЭЙКА. Я АБЯЦАЮ! Гумарэска


Андрэй СІДАРЭЙКА
 

Для многіх першага студзеня пачынаецца з банальных паслясвяточных фраз: «Колькі цяпер часу?», «Дзе гэта я?», «Вады!..» і падобных. Ачуняўшы, людзі яшчэ раз паўтараюць: «Больш ніколі ў жыцці!» і даюць слова, што ў новым годзе…
— Я зраблю турнік у двары і буду кожную раніцу падцягвацца.
— Я разлюблю пельмені і палюблю мюслі.
— Я не буду закусваць снегам.
— Я пачну выносіць смецце без пастаянных жончыных напамінаў.
— Я абяцаю не зазіраць у піўбар, ідучы з працы дахаты.
— Я перастану піць каву на галодны страўнік і курыць на кухні ў фортку.
— Я кіну знаёміць суседзяў са сваёй любімай музыкай.
— Я ніколі не буду казаць: «Больш ніколі ў жыцці!»…
Гэта некаторыя з абяцанняў мужчын. А вось пра што божацца жанчыны.
— Я сяду на дыету другога студзеня і не злезу з яе, пакуль не пахудзею.
— Я больш ніколі не буду траціць грошай болей, чым зарабляю.
— Я забудуся дарогу ва ўсе модныя буцікі.
— Я перастану глядзець тэлепраграму «Дом-2».
— Я ніколі не папрашу ў мужа ягоную банкаўскую карту.
— Я пачну выключаць тэлевізар, калі пачынаецца любы серыял.
— Я не буду перашкаджаць мужу глядзець спартыўныя каналы і вывучу прозвішчы ўсіх знакамітых спартсменаў…
Калі навагоднія святы мінаюць, надыходзіць час выконваць абавязацельствы.
— Я не магла такога абяцаць! — абураецца кабета. — Вечна вы, мужчыны, чуеце толькі тое, што мы, жанчыны, кажам! На самай справе я мела на ўвазе зусім іншае. Эх, хіба вы разумееце нашую загадкавую душу?
Моцная палова ў сваю чаргу больш лаканічная:
— Прашу зразумець і прабачыць…
І жыццё працягваецца далей. Да наступнага Новага года і новых абяцанняў!

 

Рэчыцкі раён, агр. Каравацічы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?