Вы тут

«Звязда» ў ліку пераможцаў творчага конкурсу «Еўразійская інтэграцыя і развіццё — ХХІ стагоддзе»


Прыемная навіна прыйшла з Еўразійскага банка развіцця. Нядаўна былі падведзены вынікі VI Адкрытага творчага конкурсу «Еўразійская інтэграцыя і развіццё — ХХІ стагоддзе». Супрацоўніца РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Наталля СВЯТЛОВА стала пераможцай у намінацыі «Найлепшая публікацыя па тэме гуманітарнай інтэграцыі» і атрымала памятны кубак і каштоўны прыз.


Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) — міжнародная фінансавая арганізацыя, якая садзейнічае інтэграцыі і развіццю краін-удзельніц: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Банк засанаваны ў студзені 2006 года Расіяй і Казахстанам са штаб-кватэрай у Алматы. Усяго Еўразійскі банк развіцця атрымаў на конкурс каля 200 работ з усіх дзяржаў — удзельніц банка. Гэтым разам узрасла колькасць матэрыялаў ад тэлевізійных каналаў з сюжэтамі аб развіцці ЕАЭС.

Віншуючы пераможцаў у рэжыме відэаканферэнцыі, старшыня Праўлення ЕАБР Мікалай Падгузаў падзякаваў за якасную прапрацоўку тэмы еўразійскай інтэграцыі і пажадаў прадстаўнікам СМІ новых прафесійных перамог.

Ул. інф.

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».