Вы тут

Гараскоп стрыжак на студзень


5 студзеня, аўторак. Новая прычоска падыме настрой, павысіць самаацэнку і веру ва ўласныя сілы, афарбоўванне ў яркі колер прыцягне да вас пазітыўных і патрэбных людзей.


6 студзеня, серада. Нейтральны час для стрыжкі валасоў. Час умацавальных працэдур для шавялюры, вазьміце на ўзбраенне масажы і гаючыя маскі.


7 студзеня, чацвер. Сёння лепш не хадзіць да майстра, паколькі любыя маніпуляцыі з валасамі пацягнуць за сабой дэпрэсіўны стан. Месяц, які ўбывае, запавольвае рост астрыжаных валасоў.


8 студзеня, пятніца. Стрыжка можа мець непрадказальныя негатыўныя наступствы, рост валасоў запаволіцца.


9 студзеня, субота. Ідэальны дзень для тых, хто хоча стаць больш актыўным, пазітыўным і жыццярадасным. Стрыжка прыцягне ўдачу і добрыя ўражанні, новыя сустрэчы і знаёмствы.


10 студзеня, нядзеля. Калі вы расчараваныя і маеце патрэбу ў энергетычным падсілкоўванні, схадзіце да любімага майстра, толькі афарбоўка ў гэты дзень непажаданая.


11 студзеня, панядзелак. Падстрыгайцеся, калі вы хочаце жыць у гармоніі са светам. Новая прычоска прывядзе да станоўчых змен у асабістым жыцці і на рабоце. Падстрыгшыся, зірніце ў люстэрка, вы ўбачыце там зусім іншага, больш шчаслівага чалавека.


12 студзеня, аўторак. Лепш адкласці візіт да цырульніка, пасля стрыжкі валасы могуць стаць непаслухмянымі, дрэнна ўкладвацца і доўга адрастаць.


13 студзеня, серада. Выдатны дзень па гараскопе стрыжкі. Падстрыгаемся і загадваем удачу. Кароткая стрыжка прыцягне ўдачу на рабоце, прычоска на доўгіх валасах прынясе шчасце ў асабістым жыцці, новы колер валасоў дасць здароўе і дабрабыт.


14 студзеня, чацвер. Выдатны дзень для змены іміджу, калі вы даўно марылі пра новую экстравагантную стрыжку і незвычайнае афарбоўванне, то гэты дзень настаў для таго, каб удала ўвасобіць вашу ідэю.


15 студзеня, пятніца. Даволі неспрыяльны перыяд для стрыжкі, які прыводзіць да паслаблення агульнага імунітэту арганізма, што павышае верагоднасць узнікнення рознага роду захворванняў.


16 студзеня, субота. Няўдалыя любыя дзеянні па змяненні вонкавага аблічча, дачакайцеся лепшага размяшчэння планет для маніпуляцый з валасамі.


17 студзеня, нядзеля. Стрыжка і афарбоўка валасоў непажаданыя, могуць негатыўна паўплываць на вашу прывабнасць, настрой.


18 студзеня, панядзелак. Неспрыяльны дзень для наведвання майстра-цырульніка, стрыжка можа значна запаволіць рост валасоў.


19 студзеня, аўторак. Любыя маніпуляцыі з даўжынёй і колерам валасоў рэкамендуецца перанесці на больш удалы дзень. Інакш валасы могуць стаць непаслухмянымі, пачаць выпадаць.


20 студзеня, серада. Добры дзень для стварэння новай прычоскі і афарбоўвання ў любыя адценні. Спрыяльныя салонны догляд і хатнія працэдуры для аздараўлення валасоў.


21 студзеня, чацвер. Падстрыгшыся ў гэты дзень, вы знімеце з сябе ўсе крыўды, трывогі і шкадаванні, здабудзеце спакой і ўнутраную гармонію.


22 студзеня, пятніца. Час брунетак з класічнымі прычоскамі і хвалістымі ўкладкамі. Светлавалосым лёгкае састрыганне кончыкаў дасць станоўчы зарад. Калі вы не замужам, тэрмінова адпраўляйцеся ў цырульню. Створаны сёння вобраз заваюе не аднаго кавалера, раптам сустрэнеце палавінку.


23 студзеня, субота. Выдатны дзень для новай стрыжкі. У гэты дзень разам з састрыжанымі валасамі вы зможаце ачысціць сябе ад негатыву. Валасы стануць моцнымі і здаровымі.


24 студзеня, нядзеля. Асвятляем валасы і ствараем паветранасць на галаве, каб прыцягнуць станоўчыя энергетычныя зарады. Калі не задаволены сабой і сваім настроем, вам абавязкова дапаможа ваш майстар.


25 студзеня, панядзелак. Неспрыяльны перыяд ні для стрыжкі, ні для афарбоўвання. Паспрабуйце зрабіць арыгінальную прычоску, праявіўшы крышачку фантазіі.


26 студзеня, аўторак. З нажніцамі, машынкай і плойкай сёння можна нарвацца на шматлікія канфлікты дома і на рабоце, менавіта пра гэта кажа месяцавы гараскоп.


27 студзеня, серада. Дзень адпачынку і асалоды, непажаданыя ніякія маніпуляцыі з вашай шавялюрай.


28 студзеня, чацвер. Сёння можна зрабіць стрыжку, якая дадасць папулярнасці ў супрацьлеглага полу. Унутраны голас сёння вызначыцца з выбарам колеру лепш за любога стыліста.


29 студзеня, пятніца. Хочаце мець прыгожыя валасы? Тады надышоў час ісці да цырульніка, стрыжка прыдасць валасам гладкасці і бляску.


30 студзеня, субота. Стрыжка сёння не толькі забяспечыць добрую форму, але і будзе станоўча ўплываць на здароўе валасоў. Ваша звычайная прычоска будзе самым добрым варыянтам. Імкніцеся часцей расчэсваць валасы, каб актывізаваць іх рост. Для афарбоўкі валасоў выкарыстоўвайце мяккія фарбавальнікі і сродкі, якія таніруюць.


31 студзеня, нядзеля. Заклікаем прыроду дадаць абаяння і прывабнасці. Падстрыгшыся ў гэты дзень, атрымаеце шанц памірыцца з усімі ворагамі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.