Вы тут

У Каменнай Горцы адкрыўся магазін «Белкніга»


Для жыхароў сталіцы, якія жывуць на гэтай вуліцы ці паблізу ад яе, нядаўна расчыніла свае дзверы кніжная крама. Раней яна размяшчалася ў мікрараёне Зялёны Луг па адрасе: вул. Каліноўскага, 55, а цяпер змяніла месца «прапіскі».


 

— Пераехаць, думаем, было вельмі важным рашэннем, бо тут новы раён і пражывае шмат сем'яў з дзецьмі. Ім якраз і патрэбна была такая крама. Як кажуць нам самі наведвальнікі, вельмі добра, што з'явілася месца, дзе цяпер можна набыць вучэбную літаратуру, канцылярскія тавары і творы мастацкай літаратуры, — гаворыць загадчыца «Кніжнага дворыка» філіяла ААТ «Белкніга» Юлія Старынская. — У нас можна знайсці кнігі на розны густ, у тым ліку і беларускіх выдавецтваў, якія, трэба адзначыць, карыстаюцца папулярнасцю. Так, напрыклад, выданне «Залатыя правілы народнай культуры» ў нас раскупілі літаральна за тры дні пасля адкрыцця. Прадстаўлены ў нас таксама навінкі літаратуры, ёсць тэматычныя падборкі. Вось зараз падчас навагодніх свят мы зрабілі стэнд, дзе сабраны выданні для дзяцей розных узростаў пра Новы год і Каляды. І яны таксама карыстаюцца попытам. Кніга працягвае заставацца добрым падарункам на свята...

За размовай мы праходзім па памяшканні кніжнай крамы, і гэта дазваляе здзейсніць своеасаблівую экскурсію і азнаёміцца з асартыментам, які тут прапаноўваюць пакупнікам. Акцэнт зроблены на канцылярскія тавары (прадстаўлены самыя розныя па кошце, дызайне і прызначэнні) і папяровую прадукцыю, а таксама на навінкі і хіты продажу беларускага і расійскага кнігавыдання, мастацкую і дзіцячую літаратуру. Недалёка ад увахода амаль у цэнтры адразу заўважаеш стэнд, дзе наведвальнікаў чакаюць навагоднія цацкі і разнастайныя святочныя сувеніры, календары.

Мая суразмоўца адзначае, што гэтае месца яны плануюць абнаўляць і афармляць у залежнасці ад сезонаў і свят — гэта можна расцэньваць і як маркетынгавы ход, але перш за ўсё гэта — клопат пра наведвальнікаў. Бо добра, калі маеш магчымасць у адным месцы набыць розныя рэчы. У «нёманскай» краме дакладна знойдзеш шмат цікавага. І новую кнігу «Ікабог» Джоан Роўлінг, і дзіцячае выданне «Звярыная сімфонія» Дэна Браўна, які ў большасці асацыюецца з дэтэктывамі, а не з гісторыямі пра кітоў і кенгуру... Нават пры выбары паштовак можна разгубіцца, бо іх тут знойдзеш мноства — для любой нагоды.

 

А калі вам хочацца быць у курсе ўсіх навінак, зніжак ці, можа, проста даведацца пра наяўнасць той ці іншай кнігі, можна звязацца з супрацоўнікамі ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» @knіzhnіі_dvorіk, дзе вам заўсёды дадуць адказ на любое пытанне. Працуе кніжная крама з панядзелка да суботы з 10.00 да 18.00 без перапынку на абед. Заходзьце на Нёманскую, 45!

Алена ДРАПКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».