Вы тут

Летась было выпушчана 52 навучальныя дапаможнікі для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі


У 2020 годзе Нацыянальным інстытутам адукацыі Міністэрства адукацыі было выпушчана 52 навучальныя дапаможнікі для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па метадычнай рабоце Людміла РАМАНОЎСКАЯ.


— Яны даюць магчымасць асвойваць прадметы на павышаным узроўні. Да кожнага з іх распрацаваны электронныя дадаткі, якія размешчаны на спецыяльным рэсурсе profіl.adu.by. Навінкай стала і распрацоўка рэсурсу lіngvo.adu.by, на якім змяшчаюцца электронныя дадаткі да навучальных дапаможнікаў па замежных мовах. З дапамогай спецыяльных спасылак можна вельмі хутка перайсці да адукацыйнага кантэнту, які дапаўняе асноўны матэрыял. Гэта аўдыёзапісы, начытаныя носьбітамі мовы, фанетычныя практыкаванні, ілюстрацыі, інтэрактыўныя заданні і іншае. У пытаннях стварэння вучэбных дапаможнікаў па замежных мовах і электронных дадаткаў на працягу шэрагу гадоў мы вядзём плённае супрацоўніцтва з выдавецтвамі «Вышэйшая школа», «Народная асвета», а таксама Выдавецкім цэнтрам БДУ. Істотна пашырылася супрацоўніцтва з «Беларускай энцыклапедыяй імя П. Броўкі». Рэалізаваны сумесныя праекты з выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне». Так, у абноўленай канцэпцыі выйшлі выданні «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку» і «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Акрамя таго, выдадзены метадычны дапаможнік «Гонар за Беларусь».

Дзякуючы агульным намаганням Нацыянальнага інстытута адукацыі, выдавецтваў «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», ААТ «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа» ў бягучым годзе выпушчаны сем навучальных дапаможнікаў, заснаваных на рэльефна-кропкавай сістэме Брайля. «Гэта вельмі карпатлівыя, фінансава затратныя праекты, але разам з тым вельмі патрэбныя для нашых дзяцей. Да 2021—2022 навучальных гадоў будуць выдадзены 40 падручнікаў, якія забяспечаны электроннымі праграмамі для асваення навучальных прадметаў на павышаным узроўні, а таксама запланаваны выпуск выданняў на рэльефна-кропкавым шрыфце з электронным дадаткам, — звярнула ўвагу Людміла Раманоўская. — У 2021 годзе выдавецкім цэнтрам Нацыянальнага інстытута адукацыі будзе выдадзены буквар для першакласнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі на беларускай мове ад Вольгі Свірыдзенкі і Вольгі Цірынавай, яго асаблівасцю стане ярка выражаны нацыянальны кантэнт — заданні і практыкаванні, якія адлюстроўваюць каштоўнасці і традыцыі беларускай культуры».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.