Вы тут

Да канца тыдня пахаладае да мінус 10


Амаль традыцыйна (і адначасова анамальна) у пачатку другога месяца зімы да нас прынесла цёплую порцыю вільготнага паветра. А таму пачатак новага года быў на 2-6 градусаў цяплей за кліматычную норму. Ападкі прынёс буйны цыклон «Кіра», якія ў паўднёвых раёнах краіны выпадалі ў асноўным у выглядзе дажджу, у той час як па поўначы адзначаўся мокры снег. На раніцу 4 студзеня снежнае покрыва назіраецца ў асноўным па поўначы краіны, дзе яго вышыня вагалася ад 1 да 18 сантыметраў.


А да канца першай дэкады студзеня ападкі будуць у асноўным у выглядзе снегу і мокрага снегу, а ўначы стане істотна падмарожваць, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Сёння ўдзень пад уплывам атмасферных франтоў, пераважна па захадзе краіны, пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У цёплай і вільготнай паветранай масе ў многіх раёнах будуць згушчацца туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100—500 метраў. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

На наступны дзень, у сераду, з тэрыторыі Украіны да нас прынясе раздзелы, якія абумовяць уначы месцамі, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, уначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў.

Не прагназуецца істотны мароз і на Каляды 7 студзеня. У чацвер уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1, удзень — ад 3 марозу да 3 градусаў цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у канцы тыдня напрамак ветру зменіцца на паўночна-ўсходні, тэмпературны фон пачне паніжацца. Будуць пераважаць снег і мокры снег, толькі ў паўднёвых раёнах пры слабастаноўчых тэмпературах яшчэ будзе адзначацца мокры снег з дажджом.

У пятніцу і суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе паўнавартаснага снегу, мокрага снегу, а па поўдні — мокрага снегу з дажджом. У асобных раёнах чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса, месцамі да 8 марозу. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла. Чакаецца, што ў нядзелю стане яшчэ халадней. У гэты дзень месцамі па краіне пройдуць выключна кароткачасовы снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па поўдні да мінус 10 градусаў па поўначы, удзень будзе ад нуля да 7 градусаў марозу. Зіма, аднак...

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?