Вы тут

Сяргей Рахманаў: Неабходна будаваць адэкватную нацыянальную інавацыйную сістэму па найлепшых сусветных стандартах


Сяргей РАХМАНАЎ, член Савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі:


souzveche.ru

— Работа Савета старэйшын будзе накіравана на тое, каб мы зрабілі свой унёсак у выпрацоўку прапаноў, якія будуць агучаны на Усебеларускім народным сходзе, і прадставіць рэальны, а не дэкларатыўны вобраз будучага. Таму што, на жаль, у многіх краінах ствараюцца розныя стратэгіі, а потым высвятляецца, што існуюць яны толькі на паперы — нам такога не трэба. Нам трэба выдаць прадукт, які быў бы рэальны, практычна рэалізоўваецца і каб людзі гэта разумелі і бачылі.

Што датычыцца тэм для абмеркавання, яны будуць рознабаковыя. Ніхто не адмяняў эканамічныя законы: нам трэба перш за ўсё рухаць нашу эканоміку, каб яна была ўстойлівая і развівалася, нягледзячы на крызісныя праявы. У гэтым плане, канешне, патрэбна ўзмацніць аналітыку: нам неабходны галіновыя стратэгіі, каб мы разумелі, на чым акцэнтаваць увагу. Не толькі на традыцыйныя галіны, якія ў нас ёсць, але і на новыя сферы, без якіх мы не зможам прыстойна выглядаць на сусветных рынках. Канкурэнцыя расце і ў сярэднетэхналагічнай сферы яна наогул вар’яцкая — з традыцыйнымі падыходамі тут не выжыць. Таму нам трэба рабіць прадукты з больш высокай перапрацоўкай, як кажуць, з больш высокай дабаўленай вартасцю, большым складнікам інтэлекту. Да гэтага трэба абавязкова прыцягваць навуку, і не так, каб асобныя арганізацыі функцыянавалі самі па сабе — неабходна будаваць адэкватную нацыянальную інавацыйную сістэму па найлепшых сусветных стандартах. Гэта значыць, сюды павінны быць прыцягнутыя адукацыя, навука, вытворчасць, прыватны бізнес, фінансы, сістэма кіравання — тады, я мяркую, мы справімся з усімі задачамі.

І безумоўна, ніхто не адмяняў праблем у інфармацыйным полі, таму што з-за крызісных з’яў зараз шмат розных пунктаў гледжання і далёка не ўсім (у тым ліку за межамі Беларусі) падабаецца тое, што ў нас адбываецца. Беларусь для многіх нашых апанентаў — як костка ў горле. Бо не ўсім падабаецца, што нядрэнна выходзім з крызіснай сітуацыі, у якой апынуўся ўвесь свет, не падабаецца, як мы рэалізоўваем ідэі сацыяльнай дзяржавы і гэтак далей. Таму мы павінны адстойваць свой суверэнітэт і ў інфармацыйнай прасторы. Для гэтага неабходна займаць актыўную пазіцыю, у тым ліку ў сацсетках — там, дзе вялікі кантынгент моладзі, і кантэнт павінен быць адэкватны, з пераканаўчымі прыкладамі.

І самае лепшае, што можна прапанаваць — гэта маштабіраванне гісторый поспеху. У Беларусі ёсць шмат прыкладаў, якія паказальны не толькі для постсавецкай прасторы, але і для ўсяго свету. Проста ўсё, што ў нас ёсць найлепшага, трэба сабраць, выбудаваць сістэму і з ёй рухацца ў будучае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».