Вы тут

Дваццаць год таму «Звязда» стала друкавацца ў колеры


Сёлета «Звязда» адзначае своеасаблівы юбілей — дваццацігоддзе, як выданне стала выходзіць з друку ў каляровым афармленні. Менавіта з апошняга нумара 2000 года, які, па традыцыі, прысвячаўся Новаму году і пачалася новая, поўнакаляровая эра старэйшага перыядычнага выдання. За стогадовую гісторыю «Звязды», яе асобныя выпускі (у асаблівыя для дзяржавы святы) друкаваліся ў аднаколерныя фарбы.


Часцей за ўсё газету «апраналі» ў сіні колер, як, напрыклад, першую старонку апошняга нумара дзевяноста дзявятага з партрэтам дзяўчынкі з тортам і свечкай.

З наступленнем новага тысячагоддзя (адпаведна і стагоддзя) «Звязда» стала паўнавартаснай і «засвяцілася» ўсімі колерамі вясёлкі, быццам калядная зорачка ў празрыстым вечаровым небе. І гэта быў не толькі навагодні нумар — кожны дзень газета выходзіла ў новым абліччы. Сёння нашы чытачы ўжо не ўяўляюць «Звязду» іншай, як толькі ў каляровай гаме.

Сёння мы прапануем падборку першых «звяздоўскіх» старонак навагодніх выпускаў перыяду з 1999 па 2020 гады. Адметнасцю гэтага часу было тое, што на тытульных старонках друкаваліся фатаграфіі і з паўсядзённага жыцця, і з маляўнічых свят, і цікавых момантаў прыроды, але кожная ілюстрацыя несла пазітыўны настрой і вясёлае філасофскае абагульненне.

І гэта была надзвычай цікавая праца. Напрыклад, рыхтуючы фота на першую старонку «Звязды» перад новым 2002 годам, які быў годам Каня, давялося здабываць у каваля ў Дудутках сапраўдныя падковы, выводзіць у поле вучняў вясковай школы, ладзіць ім фотасесію з падковамі ў руках. І яно было таго варта.

У кантэксце святочнага нумара кампазіцыя, якая складаецца з фатаграфіі, загалоўка і верша, надавала ўсяму нумару непаўторнае і ўрачыстае гучанне.

На працягу двух дзесяткаў гадоў мне пашчасціла ўдзельнічаць у стварэнні кожнага з гэтых святочных нумароў. Першапалосныя фатаграфіі часта змяшчаліся «з калёс», а іншыя я шукаў у сваім архіве, яны быццам бы чакалі свайго часу, свайго выхаду ў свет.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?