Вы тут

Больш за 3 тысячы падарункаў для дзяцей Гомельшчыны падрыхтаваў Чырвоны Крыж


Гомельская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў рамках рэспубліканскай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» правяла дабрачынны ранішнік для больш чым 200 маленькіх жыхароў рэгіёну.


Святочнае мерапрыемства прайшло ў Гомельскім тэатры лялек. Запрашэнне на прадстаўленне атрымалі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі,  шматдзетныя, малазабяспечаныя, апякунскія сем’і, а таксама тыя, хто трапіў у няпростую жыццёвую сітуацыю. Прыехалі дзеці з Гомельскага, Буда-Кашалёўскага, Добрушскага, Веткаўскага, Рэчыцкага раёнаў і Гомеля. Удзельнікаў святочнага мерапрыемства прывітала член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі БТЧК Ала Смаляк. Яна павіншавала ўсіх са святамі, пажадала моцнага здароўя, выдатнай вучобы і новых поспехаў.

— У Гомельскай вобласці каля 3 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак атрымаюць навагоднія падарункі ад Чырвонага Крыжа. Гэта прысмакі, цацкі, адзенне, абутак і многае іншае. Дзеці напісалі свае пажаданні Дзеду Марозу, і многае споўнілася. Бо Новы год — час цудаў, — адзначыла Ала Смаляк і звярнула ўвагу на тое, што многія дзеці ў сваіх навагодніх пажаданнях прасілі, каб бацькі не хварэлі, каб у сем’ях панаваў лад.

Старшыня абласной арганізацыі БТЧК падзякавала ўсіх спонсараў за дапамогу ў падрыхтоўцы падарункаў, а тэатр лялек — за падораную хлопчыкам і дзяўчынкам казку.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.